Книжная выставка-рекомендация «И память книга оживит»

Паважаныя чытачы!

Тэма вайны была і застаецца адной з галоўных у мастацкай літаратуры. На абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава-рэкамендацыя “И память книга оживит”. Прадстаўленыя на ёй кнігі з’яўляюцца яшчэ адным напамінам аб героях мінулай вайны, памяццю іх доблесці, іх пакут і іх Перамогі, аплачанай жыццямі лепшых з лепшых. Кожны твор – яшчэ адна рыска вайны, яшчэ адна боль, яшчэ адна радасць нашых ваенных поспехаў, яшчэ адзін паклон пераможцам.

На выставе прадстаўлены дакументальныя і мастацкія творы, якія раскрываюць уклад беларускага народа ў Перамогу.

 Запрашаем усіх жадаючых!

Мы жылі ў буднях барацьбы… : старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў / [укладанне, прадмова, уступныя артыкулы і каментарыі Г. Запартыкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 364 с.

У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Выключнасць кожнага ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца свое – асаблівым геаграфічным ці тапанамічным паказнікам вялікіх шляхоў Перамогі.

Гніламёдаў, У. В. Вайна : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 626 с.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны невычэрпная — пра гэта сведчыць і новы раман Уладзіміра Гніламёдава, які рэалістычна паказвае паднявольнае жыццё людзей на акупаванай нямецка фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах нацысцкага рэжыму, узнікненне і арганізацыю супраціву, партызанскага руху. Раман населены шматлікімі персанажамі, у ім закрануты вечныя пытанні дабра і зла, справядлівасці і абавязку, героі трапляюць у такія жыццёвыя сітуацыі, якія раскрываюць маральныя якасці чалавека.

Незабытае рэха вайны : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну / [Э. Агняцвет і інш. ; укладанне В. Шніпа ; мастакі: Г. Скрыпнічэнка і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 125 с.

У зборнік увайшло 100 вершаў пра Вялікую Айчынную вайну, якія былі напісаны ў час вайны і пасля Вялікай Перамогі над нямецка–фашысцкімі захопнікамі.

Быкаў, В. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 301 с.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава увайшлі аповесці і апавяданні, якія паказваюць нялёгкі салдацкі лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гаўрыловіч, У. М. Пад покрывам нябёсаў : аповесці аб Вялікай Айчыннай вайне / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск : Беларусь, 2025. – 93 с.

У зборнік увайшлі творы, прысвечаныя трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і сённяшняму асэнсаванню тых няпростых выпрабаванняў у нацыянальнай гісторыі. Падзеі аповесці “Пад покрывам нябёсаў” разгортваюцца ў сакавіку 1944 года ў лагеры смерці пад Азарычамі.

Шыманскі, М. М. Я зноў перажыў вайну : [успаміны] / Міхаіл Шыманскі ; [прадмова М. Місько]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2024. – 207 с.

У кнізе змешчаны ўспаміны вядомага беларускага публіцыста, пісьменніка і журналіста Міхаіла Шыманскага пра дзяцінства і цяжкія выпрабаванні яго сям’і і іншых вяскоўцаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Ярашэвіч, І. П. Васілёк : апавяданні / Іван Ярашэвіч ; [прадмова А. Бушэнкі]. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. – 70 с.

У кнізе “Васілёк” беларускага краязнаўца Івана Ярашэвіча  разглядаецца тэма Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі. Лёсы дзяцей і тыя падзеі, пра якія расказвае аўтар, так ці інакш звязаны з Чэрвеньшчынай і будуюцца на яго дакументальных вышуках.

Кніга заклікае любіць Радзіму, мацаваць мір, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся.

Афяроўскі, А. Р. Любачка : раман / Аляксандр Афяроўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 493 с.

Галоўная гераіня рамана – дзіця Вялікай Айчыннай вайны, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнасць паўплывала на ўсё жыццё Любачкі…

Трахименок, С. А. Эхо забытой войны : повести, рассказы, очерки / С. А. Трахименок. – Минск : Асар, 2004. – 319 с.

В настоящую книгу вошли  повести С. Трахимёнка, героями которой являются контрразведчики, партизаны и подпольщики, проводившие операции на территории Беларуси во время Великой Отечественной войны.

Вашкевич, Э. В. Под ласковым солнцем воскресенья : рассказы / Эльвира Вашкевич ; [художник Е. В. Шевяков]. – Минск : Народная асвета, 2024. – 62 с.

В книге известной белорусской писательницы собраны рассказы для детей о судьбах их сверстников в годы Великой Отечественной войны.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика