Адкрыццё літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Вяртанне да вытокаў”

22 красавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Вяртанне да вытокаў”. Галоўная мэта мерапрыемства – выхаванне ў моладзі патрыятычных пачуццяў, знаёмства з народнай культурай мінулага, фарміраванне ўяўленняў пра гісторыю і традыцыі беларускага народа.

Праз  прэзентацыю этнакутка вядучыя прадэманстравалі навучэнцам горада самабытнасць і ўнікальнасць старадаўняга побыту і культурных традыцый, якія панавалі на Палессі.

Прысутныя змаглі азнаёміцца з народнымі рамёствамі, вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, прадметамі побыту беларусскага селяніна. Напрыканцы сустрэчы ўсіх запрасілі да сялянскага стала, пакрытага вышываным абрусам, каб пачаставаць гасцей старадаўнімі беларускімі стравамі.

Share Button
Яндекс.Метрика