Водгук на кнігу “Хлопцы самай вялікай вайны”

Прапануем вашай увазе водгук на кнігу “Хлопцы самай вялікай вайны” бібліятэкара аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Маменка Н.В.

Зборнік “Хлопцы самай вялікай вайны” склалі апавяданні вядомых беларускіх пісьменнікаў:  М.Лынькова, К.Чорнага, Я.Брыля, І.Шамякіна, І.Мележа, В.Быкава, І.Навуменкі, У.Дамашэвіча, І.Пташнікава, В.Адамчыка, І.Чыгрынава, А.Кудраўца, Б.Сачанкі, М.Стральцова, прысвечаныя тэме  Вялікай Айчыннай вайны. У кожнага з гэтых аўтараў свая вайна: для адных гэта нялёгкія франтавыя дарогі, для іншых – апаленае дзяцінства.

У апавяданнях адлюстраваны тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, барацьбы з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя творы – аб подзвігах і смерці, аб горы і радасці, аб жаданні жыць і самаахвяраванні дзеля іншых – аб тым, якой была гэтая вайна. Яны пранізаны ранай і болем, мужнасцю і стойкасцю мірнага насельніцтва, подзвігам савецкіх людзей у вялікім народным змаганні супраць фашызму.

Кожнае апавяданне ў зборнiку змушае схамянуцца ад былога лiхалецця, а чытанне такіх твораў пакідае даволі цяжкае ўражанне. Прачытайце гэтыя балючыя старонкі, зазірніце ў лёсы нашых дзядоў і прадзедаў – каб памятаць і не дапусціць паўтарэння жудаснай трагедыі.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика