
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Для большасці нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць, любімай, дарагой, самай-самай… Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Да Дня роднай мовы ў бібліятэцы–філіяле №5 арганізавана і дзейнічае тэматычная кніжная выстава “Слова роднае – вечнасці след”, з якой можна азнаёміцца, наведаўшы бібліятэку па адрасе вул. Ракасоўскага, 29, з 17 па 24 лютага.
![]() |
Зелянко, С. В. Беларуская мова сярод моў свету: [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. — 31, [1] с. — (Таямніцы беларускай мовы).3 новай кнігі серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія беларусы даведаюцца, адкуль пайшла наша родная мова, якое месца яна займае сярод моў свету, з якімі мовамі мае сваяцкія стасункі. Падчас чытання дзеткі будуць спасцігаць асновы мовазнаўства, вучыцца паважаць родную мову і мовы іншых народаў. |
![]() |
Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары…: займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта / Аляксей Якімовіч. — Мінск : Беларусь, 2024. — 156, [3] с.У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі – хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка,чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык. |
![]() |
Зелянко, С. В. Таямніцы беларускай мовы: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. — Мінск : Беларусь, 2022. — 286, [1] с.- (Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара).У кнізе ў адаптаванай для дзіцячага ўспрымання форме выкладаюцца звесткі па гісторыі беларускай мовы, расказваецца пра яе арфаграфічныя, арфаэпічныя і лексічныя асаблівасці, на займальным матэрыяле тлумачацца законы сучаснага беларускага правапісу. Для адпрацоўкі новых ведаў, аўтаматызацыі і замацавання атрыманых правапісных уменняў і навыкаў у выданне ўключаны займальныя заданні. Кніга адрасавана ўсім, хто вывучае беларускую мову, цікавіцца яе гісторыяй і развіццём. |
![]() |
Зелянко, С. В. Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар: [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 47, [1] с. — (Таямніцы беларускай мовы).Калі вы ніколі не запісвалі лічбы літарамі і не ведаеце, што некалі кожная літара алфавіта мела сваю адмысловую назву, тады самы час адправіцца ў падарожжа ў свет гэтых спецыфічных графічных знакаў. На старонках кнігі кемлівы чытач знойдзе шмат цікавай інфармацыі з гісторыі з’яўлення літар, іх напісання і ўжывання, а таксама дазнаецца, якія з іх асабліва ўшанаваны ў Беларусі. |
![]() |
Зелянко, С. В. Літары-пярэваратні: аканне і яканне: [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. — 44 с. — (Таямніцы беларускай мовы).Раввіццё мовы — гэта няспынны працэс, які адбываецца па сваіх правілах і ваконах. Існуюць такія і ў беларускай мове. Многія навукоўцы адзначаюць асаблівую мілагучнасць беларускай мовы, што з’яўляецца вынікам працэсаў акання і якання ў мове. Гэта кніга прысвечана арфаграфічным сакрэтам пераходу адных літар у іншыя і законам, якіх яны прытрымліваюцца. |
|
|
Кажура, В. В. Маленькая азбука вялікай краіны: [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура ; мастак Вікторыя Марус. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 35, [1] с.Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна – самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ – гасціннасцю. І, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай. Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну. |
![]() |
Мацвеенка, У. І. Займальны родны алфавіт: [вершы, загадкі, скорагаворкі / Уладзімір Мацвеенка ; [мастак Л. Пашчасцева]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 47 с.Вершы, загадкі, скорагаворкі, што ўвайшлі ў зборнік, правядуць вас вясёлымі сцяжынкамі па родным алфавіце і запросяць у госці да кожнай літары. Кніга будзе цікавай і для спрактываных чытачоў, і для тых, хто толькі пачынае засвойваць першыя ўрокі чытання. |
![]() |
Солахаў, А. В. Азбука ў малюнках: для дзяцей ад 2 гадоў, іх бацькоў і выхавальнікаў / А. В. Солахаў, Д. А. Губар ; [мастак А. А. Ткачова]. — Мінск : Народная асвета, 2023. — 71 с. — (Разумнае развіццё).У кнізе чытач знойдзе шмат малюнкаў розных аб’ектаў з назвамі на кожны гук беларускай фанетычнай сістэмы. Азбука дапаможа пашырыць слоўнікавы запас дзіцяці, навучыць вылучаць гукі і склады ў словах, разаўе маўленне, памяць і мысленне. |
![]() |
Кажура, В. В. Слоўца да слоўца: амонімы для пачатковай школы: [для малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура ; мастак Таццяна Пінчук. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. — 31 с. — (Таямніцы беларускай мовы).Багацце нашай мовы, якое называецца Лексікай, невычэрпная крыніца, якая дорыць словы-самацветы для стварэння незвычайных прыгод, карцін, замалёвак. Толькі варта вельмі ўважліва паставіцца да Слова. У кнізе сабраны невялічкія рыфмаванкі, якія дапамогуць пазнаёміцца, зразумець і засвоіць раздзел лексікі, які называецца амонімы – словы, што гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне. Калі цяжка будзе растлумачыць значэнне таго ці іншага амоніма, падказку можна знайсці ў «Тлумачальным слоўніку». |







































