21 лютага ў бібліятэцы-філіале №1 прайшла акцыя “Пачытаем па-беларуску”, прысвечаная Дню роднай мовы для чытачоў школьнага ўзросту. Дзеці азнаёміліся з гісторыяй свята і роднага краю. Кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць у бібліятэчным квілце, прадоўжыўшы сказ: “Наша мова самая…”, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў. Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкары прапанавалі прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце “Слова да слова – будзе мова”.
Таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. У канцы акцыі кожны ўдзельнік мерапрыемства адтрымаў буклет з ветлівымі словамі.






































