Гадзіна інфармацыі “Беларуская мова – мелодыя сэрца”

20 лютага напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася гадзіна інфармацыі “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Бібліятэкар азнаёміла навучэнцаў 3 “В” класа з кніжнай выставай “Чытаем па-беларуску разам”, расказала пра Дзень роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчаты паслухалі вершы і казкі на роднай мове, прынялі ўдзел у гульні “Перакладзі слова”, самыя актыўныя прачыталі вершы на беларускай мове пра зіму. З задавальненнем паглядзелі і абмяркавалі рабяты мультфільм на роднай мове. А калі гучала беларускамоўная песня, амаль усе дзеці з радасцю падпявалі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, а школьнікі паказалі добрае веданне беларускай мовы.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика