Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле №3 прайшоў пазнавальны час “Слова роднае, жывое!”. Юныя наведвальнікі здзейснілі імправізаваны экскурс і дазналіся аб узнікненні і развіцці беларускай мовы. Для дзяцей была праведзена цікавая конкурсная праграма. Таксама прагучала шмат беларускіх народных прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, загадак. Аповед бібліятэкара чаргаваўся музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў. Вельмі спадабаліся ўдзельнікам конкурсы «Назаві адным словам», «Пагуляем у рыфму», «Наадварот». Бібліятэкары імкнуліся абудзіць у юных наведвальнікаў павагу да беларускага слова, сфарміраваць свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і ўнікальнай з’явы на свеце. Гэтаму дапамагла выстава- інсталяцыя з элементамі народнага побыту “Чароўныя гукі роднай мовы”.






































