Літаратурная вандроўка “Падарожжа ў свет беларускай казкі”

19 лютага ў бібліятэцы-філіяле №5 прайшла літаратурная вандроўка “Падарожжа ў свет беларускай казкі”. Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Пінска”, прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Напачатку сустрэчы бібліятэкар паведаміла, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага ёсць мова, якую ён называе роднай, мова яго душы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, вытанчаная і ласкавая, прыгожая і кранальная, песенная і паэтычная.

У ходзе мерапрыемства вучні апынуліся ў чароўным казачным свеце.

Дзеці даведаліся пра тое, што такое казка, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі, такасама ўзгадалі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі.

Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у пастаноўцы казкі “Дзедава рукавічка”. Потым дзецям быў прапанаваны творчы конкурс “Мая казка”, дзе яны павінны былі скласці і прадэкламаваць на роднай мове казку. У канцы падарожжа быў прапанаваны ўсім прысутным прагляд беларускай казкі “Піліпка сынок”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “У госці да казкі беларускай”. Лiтаратурнае падарожжа падаравала ўсiм прысутным добры настрой.

Share Button
Яндекс.Метрика