
Паважаныя чытачы!
У сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава-рэкамендацыя “Чытаем па-беларуску разам!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На выставе прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, проза і паэзія берасцескіх і пінскіх аўтараў, беларускія народныя казкі. Выстава будзе дзейнічаць да канца лютага.
Запрашаем усіх аматараў беларускай мовы!
![]() |
Альфяровіч, А. Б. Пінская раніца : вершы / Аляксандр Альфяровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 93 с.Паэзія Аляксандра Альфяровіча прасякнута цеплынёй і спагадай да беларускай зямлі, якую ён абараняў у гады ваеннага ліхалецця. Лірычная па сваім пачуццёвым напаўненні, яна – своеасаблівы зварот да людзей, да роднай Піншчыны, да Бога. |
![]() |
Брытун, А. А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 245 с. Аповесць «Сяліба» адлюстроўвае жыццё селяніна-беларуса на працягу амаль цэлага стагоддзя. Асновай для твора стала кніга «Бежанства 1915 года» – праўдзівыя гісторыі людзей, якія ў маладым узросце пакінулі свае вёскі і падаліся ў невядомы свет. Яны перажылі голад, холад і пекла расійскай рэвалюцыі, але вярнуліся на сваю зямлю, да сваіх сяліб, у атачэнне, якое добра ведалі. |
![]() |
Дудзюк, З. І. Закон захавання кахання : аповесці / Зінаіда Дудзюк. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 233 с. – (Жаночыя лёсы).Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давалося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. |
![]() |
Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую Радзіму / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Астаповіч, А. Гараўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, В. Кубараў і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 142 с. – (100 вершаў)Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага — горад. I з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма – Беларусь. 2018 год у нашай краіне – Год малой радзімы. У зборніку “зямля бацькоў, святая…” змешчана 100 вершаў, прысвечаных малой радзіме. |
![]() |
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас ; [ілюстрацыі В. П. Шаранговіча ; прадмова А. Мальдзіса]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 483 с.Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Новая зямля” – першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасці. |
![]() |
Ліпскі, У. С. Мая Беларусь : аповесць-споведзь / Уладзімір Ліпскі ; [мастак В. Дударэнка]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2018. – 79 с.Аўтар кнігіі запрашае юных чытачоў у займальную вандроўку па гісторыі і абшарах Беларусі. Ён шчодра дзеліцца любоўю да роднага краю, да яго слаўных жыхароў і дасягненняў, захапляецца прыгажосцю святынь, роднай мовы і напаўторнасцю жывой прыроды. Усё гэта складаецца ў цудоўны ўзор і становіцца займальнаым урокам, на якім дзеці вучацца любіць і берагчы Радзіму. |
![]() |
Мілыя вобразы роднага краю : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускую прыроду / [укладанне В. А. Шніпа ; мастак Н. Барай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 125 с. – (100 вершаў)У зборнік увайшло 100 вершаў пра беларускую прыроду, якія былі напісаны паэтамі розных пакаленняў і ў розныя гады ХХ і ХХІ стагоддзяў. Многія з іх сталі класікай і вывучаюцца ў школе. |
![]() |
Мы – беларусы : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларусаў / [І. Пракаповіч і інш. ; укладанне В. А. Шніпа ; мастакі: Г. Скрыпнічэнка і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 126 с. – (100 вершаў)У шматвяковую гісторыю нашай краіны ўпісаны сотні і сотні імён беларусаў, чые постаці ўвекавечаны ў назвах праспектаў і вуліц, скульптарамі створаны велічныя помнікі, мастакамі напісаны карціны, а паэтамі – вершы. У кнігу «Мы – беларусы» ўвайшло толькі 100 вершаў з некалькіх тысяч. Сярод аўтараў – класікі і нашы сучаснікі. |
![]() |
Ручаёк гаварлівы : вершы / [Т. Лазнюха, В. Курдзюмава ; прадмова А. Шушко]. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 138 с.Новая кніга Тамары Лазнюхі і Вольгі Курдзюмавай “Ручаёк гаварлівы” – жаданне аўтараў данесці да чытача паэтычным радком прыгажосць, мілагучнасць роднай беларускай мовы ў вершах пра Радзіму, пра каханне, пра добрых людзей, з якімі пашчасціла сустрэцца на жыццёвым шляху. |
|
|
Чыстая музыка неба : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. Шніп ; прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Звязда, 2023. – 134 с.У паэтычным зборніку “Чыстая музыка неба” сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко. Вершы паэтаў-землякоў напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да роднай зямлі, філасофскімі разважаннямі пра сэнс жыцця і месца чалавека на зямлі, а таксама шчымлівымі ўспамінамі пра бацькоў і пранікнёнымі прысвячэннямі людзям што пакінулі пэўны след у лёсах паэтаў… |
![]() |
Шушко, А. Паэзія – душы маёй суладдзе : вершы / Анатоль Шушко ; [укладальнік Л. Шушко]. – Мінск : Деловая печать, 2020. – 187 с.Другая пасмяротная кніга Анатоля Шушко (1954 -2018). Зборнік склалі вершы, якія не ўваходзілі ў папярэднія кнігі паэта – “Выток і прычасце” (1994), “Шаны” (2012), “Сэрцу соладка, ясна, трывожна” (2019). |
|
|
Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Я.І.Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 339 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-узвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай. |
- Адчыненая хаціна : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. А. Шніп ; мастак А. М. Зяновіч]. – Мінск : Звязда, 2022. – 141 с.
- Беларускі фальклор : легенды і паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі / рэдактар Ю. А. Місюль]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2021. – 270 с. – (Серыя “Бібліятэка школьніка”)
- Вагер, З. М. Бераг жураўліны : вершы, [паэма] / Зіновій Вагер ; [прадмова А. Шушко]. – Пінск : Газета “Пінскі веснік”, 2004. – 303 с.
- Гардзей, В. К. З мінулага не вяртаюцца… : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 508 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя)
- Дранько – Майсюк, Л. В. Скарб : вершы / Леанід Дранько-Майсюк. – Мінск : Звязда, 2021. – 142 с.
- Зельскі, А. Г. Менск зачараваны : казкі, паданні і легенды слаўнага места Менскага / А. Г. Зельскі. – Мінск : Беларусь, 2022. – 93 с.
- Карлюкевіч, А. Святло Айчыны: сустрэчы з землякамі / Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Звязда, 2021. – 437 с.
- Клышка, А. Жыровіцкая пастараль / Алесь Клышка, інак Мікалай ; [прадмова С. Чыгрына]. – Мінск : Смэлтак, 2012. – 114 с.
- Кобец, М. У. У белым ветразі завей : вершы / Марыя Кобец ; [мастак Р. М. Карачан]. – Мінск : Народная асвета, 2018. – 173 с.
- Крэйдзіч, А. М. Роднае, шчымлівае : кніга прозы / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 205 с., каляр. іл.. – (Лімаўскі фальварак)
- Ліпскі, У. С. Я тут жыву : займальныя вандроўкі па Беларусі / Уладзімір Ліпскі ; [ілюстрацыі: В. Чэпік і інш.]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2020. – 179 с.
- Прыгодзіч, З. К. Постаці : гэткай шукаю цэлы век чэсці… / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. – 398 с.
- “Табой я жыў, табой жыву…” : пра жонку Якуба Коласа / [укладальнікі: В. В. Міцкевіч, В. Д. Міцкевіч ; прадмова М. В. Труса]. – Мінск : Звязда, 2022. – 246 с.
- Як многа гавораць мне назвы такія : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / [П. Броўка і інш.; укладанне А. Бадака ; мастак М. Дайлідаў]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 158 с. – (100 вершаў)
- Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Я.І.Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 339 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).










































