18 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшоў інформ-кактэйль “На мове роднай размаўляю”. Дзень роднай мовы стаў сапраўдным святам беларускага слова і беларускай культуры ў бібліятэцы. У праграме былі: чытанне вершаў беларускіх класікаў, віктарына на веданне беларускіх прымавак, пагаворак і традыцый, разгадванне загадак, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. Асабліва прыемна было бачыць, як дзеці з запалам удзельнічалі ў кожным конкурсе, дэкламавалі вершы і адказвалі на складаныя пытанні. Скончылася імпрэза душэўнымі спевамі беларускіх народных песень. Атмасфера еднасці і любові да роднай мовы панавала ў гасцінай. Гэтае мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, наколькі важна і неабходна такая праца па захаванні і папулярызацыі беларускай мовы.



































