
Паважаныя чытачы! Да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, супрацоўнікамі інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара гарадской цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава “Пазнаю свет з беларускай кнігай”. Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з выставай з 17 па 28 лютага.
![]() |
Янкоўскі, Ф. М. Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / Ф. М. Янкоўскі ; [навуковы рэдактар Д. В. Дзятко]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2019. – 263 с.У кнізе разглядаюцца гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, характарызуюцца помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, аналізуюцца асноўныя фанетычныя змены, якія адбыліся ў розныя перыяды развіцця мовы, асвятляецца гісторыя імён і дзеясловаў. |
![]() |
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў / [укладальнікі: І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч]. – Мінск : Звязда, 2022. – 502, [1] с.У слоўніку даецца тлумачэнне звыш 8000 найбольш ужывальных у школьнай практыцы найбольш складаных для разумення слоў і ўстойлівых выразаў. |
![]() |
Рамза, Т. Р. Беларуская мова? З задавальненнем! : для замежных навучэнцаў / Т. Р. Рамза. – Мінск : Вышэйшая школа, 2010. – 310 с.Навучальны дапаможнік складаецца з уводна-фанетычнага і асноўнага курсаў, тэкстаў для чытання, адказаў да граматычных практыкаванняў і зводных граматычных табліц. |
![]() |
Багамолава, А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова. – Минск : Издательство Гревцова, 2012. – 301, [2] с.У вучэбным дапаможніку даецца падрабязная характарыстыка функцыянальных стыляў сучаснай беларускай мовы: апісваюцца падстылі, жанры, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя асаблівасці; разглядаюцца камунікатыўныя якасці маўлення і сродкі іх рэалізацыі. |
![]() |
Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік прыказак / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 141 с.У слоўніку раскрываюцца гісторыя і паходжанне больш за 400 прыказак сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Для мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокага кола чытачоў. |
![]() |
Уласевіч, В. І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы : [каля 4500 слоў і выразаў] / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч ; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск : ТетраСистемс, 2009. – 444 с.У слоўніку прадстаўлена лексіка беларускай мовы, якая з’явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы ХХ — ХХІ стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку. |
![]() |
Плотнікаў, Б. А. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы / Б. А. Плотнікаў, В. П. Трайкоўская. – Мінск : Кніжны Дом, 2004. – 542, [1] с.У кнізе сцісла абагульнены цяжкасці беларускай мовы ў галіне арфаэпіі і арфаграфіі, марфалогіі, у прыватнасці ва ўжыванні склонавых канчаткаў назоўнікаў, у сінтаксічным кіраванні дзеясловаў. |
![]() |
Сіўковіч, В. М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання / В. М. Сіўковіч. – Выд. 4-е. – Мінск : УніверсалПрэс, 2007. – 591 с.Курс беларускай мовы ў кнізе прадстаўлены ў зручнай форме пытанняў і адказаў. У выданні сабраны вялікі арыгінальны дыдактычны матэрыял усіх узроўняў цяжкасці. |
![]() |
Старычонак, В. Дз. Беларуская мова : школьны слоўнік-даведнік / В. Дз. Старычонак. — Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, 2002. — 367 с.Даведнік складаецца з 625 артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку, і прысвечаны тлумачэнню шматлікіх тэрмінаў мовазнаўства, граматычных катэгорый і значэнняў, разгляду самых розных пытанняў лексікалогіі, фразеалогіі, фанетыкі, арфаграфіі, марфалогіі і інш. |
![]() |
Суша, А. А. Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. – 335 с.Кніга прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях. Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у кніжнай культуры. |
- Бандаровіч, В. У. Стыльна па-беларуску : комплексны даведнік па культуры маўлення / В. У. Бандаровіч ; [галоўны рэдактар Н. Г. Ваніна]. – Мінск : Пачатковая школа, 2013. – 63, [1] с.
- Слоўнік беларускай мовы : [каля 150 000 слоў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; [укладальнік В. П. Русак і інш.] ; навуковы рэдактар В. П. Русак]. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 914 с.
- Куліковіч, У. І. Правілы сучаснай беларускай арфаграфіі : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. – Минск : Новое знание, 2011. – 221 с.
- Маракуліна, Т. М. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы : новыя правілы / Т. М. Маракуліна, І. Л. Капылоў. – Минск : Современная школа, 2011. – 95 с.
- Рагаўцоў, В. І. Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства : дапаможнік / В. І. Рагаўцоў. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 183 с.
- Усціновіч, Г. К. Слоўнік асабовых уласных імён : [для работнікаў пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСаў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, работнікаў друку, настаўнікаў і студэнтаў] / А. К. Усціновіч ; [навуковы рэдактар і аўтар прадмовы А. А. Лукашанец]. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 237, [2] с.








































