12 лютага выхаванцы ДУА “Спецыяльны дзіцячы сад №6 для дзяцей з парушэннем мовы” наведалі этнаграфічны пакой Гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Я. Коласа і адправіліся ў сапраўднае краязнаўчае падарожжа “Скарбы сялянскай хаты”. Маленькія наведвальнікі з цікавасцю разглядалі выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з унікальнымі работамі, выкананымі мясцовай майстрыцай Сафіяй Цібец. Зацікавіліся яны і прадметамі народнага побыту, хатнім начыннем, адзеннем, ручнікамі, ганчарнымі вырабамі, азнаёміліся з традыцыямі мінулага і жыццёвым укладам нашых продкаў. З задавальненнем пакаштавалі ежу з сапраўднага сялянскага стала.
Дарослыя, якія пабывалі разам з дзецьмі ў сапраўднай сялянскай хаце, падзяліліся думкамі, што яны быццам перанесліся ў сваё дзяцінства і пабывалі ў хаце бабулі і дзядулі.






































