7 ЛЮТАГА – 75 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ СЯРГЕЯ ТРАХІМЁНКА

СЯРГЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ ТРАХІМЁНАК (нар. 7 лютага 1950 г., г. Карасук, Навасібірская вобл., Расія) – пісьменнік, сцэнарыст, доктар юрыдычных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996) і Саюза пісьменнікаў Расіі (1994), сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1977 годзе скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут, Вышэйшыя курсы КДБ СССР (1981). З 1990 года працаваў у Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 1996-1999 гадах – загадчык кафедры прававых дысцыплін Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 1999-2000 гадах начальнік Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 2005 па 2007 год – намеснік дырэктара Інстытута дзяржслужбы, з 2008 года – дырэктар НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Працуе ў жанры прыгодніцкага рамана, дэтэктыва. Аўтар публіцыстычных артыкулаў. Першыя публікацыі былі надрукаваны ў канцы 1980-х у штотыднёвіку «Молодость Сибири». У далейшым друкаваўся ў часопісах «Сибирские огни», «Нёман», «Беларуская думка», «Наш современник», «Дон» (Растоў-на-Доне), «Подъём» (Варонеж), «Простор» (Алма-Ата), «Ладога» (СПб), «Огни Кузбаса» (Кемерава), і інш.

Сяргей Трахімёнак – уладальнік «Залатога купідона» – Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь за раман «Синдром выгорания»; Усерасійскай прэміі Д. Н. Мамінага-Сібірака; Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Золотой витязь» за раман «Нобелиат»; дыпламант розных фестываляў за сцэнарыі да фільмаў; уладальнік медаля Ф. Скарыны.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика