Кніжная выстава «Шчыры сябар дзяцей»

Анатоль Мікалаевіч Зэкаў – беларускі паэт, празаік, публіцыст, гумарыст і сатырык, драматург, крытык, перакладчык. Працуе ў жанры сатыры і гумару, піша для дзяцей (вершы, апавяданні, казкі). Усе творы аўтара вясёлыя і смешныя. У студзені пісьменніку спаўняецца 70 гадоў. Бібліятэка-філіял №1 прадстаўляе вашай увазе кніжную выставу «Шчыры сябар дзяцей» (да 70-годдзя з дня нараджэння А. Зэкава).

Чакаем Вас па адрасе: праспект Жалтоўскага, д. 19.

Зэкаў, А. М. Адна сям’я – ад А да Я : [вершы-заданні / Анатоль Зэкаў ; [мастак Л. Л. Качан]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 34 с.

У новай кнізе Анатоля Зэкава для дзяцей «Адна сям’я – ад А да Я» кожная літара прадстаўлена не проста вершам, а вершам-заданнем. Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць не толькі вывучыць літары беларускага алфавіта, а і пазнаёміцца з вялікай колькасцю слоў і самастойна дапоўніць іх спіс, выканаць тое ці іншае заданне ад аўтара азбукі.

Зэкаў, А. М. Ела львіца піцу : вершы для дзяцей / Анатоль Зэкаў ; [мастак В. А. Макаранка]. – Мінск : Народная асвета, 2024. – 39 с.

У новай кнізе вядомага беларускага пісьменніка маленькія чытачы знойдуць цікавыя вершы пра жывёл і не толькі, якія абавязкова выклікаюць усмешку і добры настрой.

Зэкаў, А. М. Жмуркі з коткай Муркай : вершы пра свойскую жывёлу : для дзяцей дашк. і мал.шк. узросту / А. Зэкаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі,2021. – 48 с.

Для большасці сучасных дзяцей свет свойскай жывёлы такі ж дзівосны, як і свет лясных звяроў. Дазнацца пра яго трошкі болей прапануе беларускі паэт А. Зэкаў. Вясёлыя і добрыя вершы выклікаюць усмешку і падораць добры настрой кожнаму чытачу.

Зэкаў, А. М. Збудаваў будан бабёр : вершы пра звяроў / Анатоль Зэкаў ; [малюнкі Ю. І. Давыдавай]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 31 с.

У беларускай прыродзе мноства самых розных звяроў. Назіраць за імі вельмі цікава. У кнізе А. Зэкаў прапануе ўявіць, што яны могуць яшчэ катацца на лыжах, рабіць зарадку, збіраць грыбы, піць гарбату і рабіць іншыя займальныя справы. Натуралістычныя фотаздымкі яшчэ больш абудзяць фантазію маленькіх чытачоў.

Зэкаў, А. М. Вучоныя вароны : вершы пра птушак / Анатоль Зэкаў ; [малюнкі Ю. І. Давыдавай]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 31 с.

У беларускай прыродзе мноства самых розных птушак. Назіраць за імі вельмі цікава. Калі ж уявіць, што яны валодаюць тымі ж якасцямі, што і чалавек, дык могуць з’явіцца такія займальныя вершы, як у новай кнізе А.Зэкава. На старонках выдання птушкі чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме.

Зэкаў, А. М. Ці бывае, што карова лятае? : загадкі і небылічкі / Анатоль Зэкаў ; [мастак В. А. Макаранка]. – Мінск : Народная асвета, 2020. – 23 с.

Кнігу вядомага паэта склалі загадкі, а таксама небылічкі – своеасаблівыя загадкі, дзе чытачам даецца маг чымасць разабрацца, што наблытана, і зрабіць так, як павінна быць на самай справе.

Зэкаў, А. М. Безбілетны Зай : вершы / Анатоль Зэкаў ; [мастак А. Сакалоўская]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – [20] с.

Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…

Зэкаў, А. М. Праўда і лухта пра вусатага ката : вершы / Анатоль Зэкаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 31 с.

Галоўны герой кнігі паласаты, вусаты, мацёры, хітры і ласкавы Кот. Пад вокладкай – вершы пра самыя розныя прыгоды ката: ён – пастух і рахункавод, плывец і дрывасек; то палюе на мышэй, то вартуе куранят, то перабіраецца з горкі на горку, то плавае на цеплаходзе, то ходзіць на рыбалку, то сядзіць за камп’ютарам…

Зэкаў, А. М. Лічба з літарай сябруюць : правільныя  вершы, загадкі-задачкі : для дзяцей мал. шк. узросту / А. М. Зэкаў ; маст. Р. В. Кульба. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 48 с.

Кніга «Лічба з літарай сябруюць» Анатоля Зэкава складаецца з двух раздзелаў. Першы называецца «Удвух, удзвюх, удваіх» і прысвечаны нашай роднай беларускай мове. У ім змешчаны ПРАВІЛьныя вершы. А чаму яны «ПРАВІЛьныя»? Ды таму, што пераважная большасць паэтычных твораў – гэта насамрэч правілы са школьных падручнікаў у зарыфмаванай форме, што, безумоўна, дапаможа вучням лепш авалодаць імі.

Дадатковая літаратура:
  1. Зэкаў, А. М. Варыла вячэру варона : вершы і загадкі / Анатоль Зэкаў ; [мастак М. Станкевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 109, [1] с.
  2. Зэкаў, А. М. Вожык вёз сараканожак : вершы / Анатоль Зэкаў ; [мастак В. Міронцава]. – Мінск : Звязда, 2014. – 30, [1] с.
  3. Зэкаў, А. М. Каханне на снезе [Текст] : пародыі / Анатоль Зэкаў ; [шарж на другой старонцы вокладкі А. Карповіча]. – Мінск : Мінкапрынт, 2011. – 126, [1] с.
  4. Зэкаў, А. М. Чатыры зярняткі : казкi / Анатоль Зэкаў ; [мастак В. М. Гардзіёнак-Кірэева]. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 28, [3] с.
  5. Зэкаў, А. М. На арэхавым кані : вершы / А. М. Зэкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 47 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика