Кніжная выстава «Сябруем з беларускай кнігай»

Сучасная літаратура Беларусі – з’ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багата на яркія і самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важнасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літаратурнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў і рознага творчага вопыту – ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.

Папулярызацыя беларускай кнігі, павышэнне цікавасці карыстальнікаў да чытання беларускай мастацкай літаратуры, прапаганда твораў сучасных беларускіх аўтараў –задачы, якія ставіць перад сабой бібліятэка.

Беларуская літаратура вельмі цікавая і рознастайная, яна спалучае ў сабе любоў і павагу да роднай зямлі, веданне сваёй гісторыі, культуры, мінулага нашага народа, фарміраванне гонару за сваю Айчыну.

З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры бібліятэка-філіял №3 прапануе пазнаёміцца з кніжнай выставай «Сябруем з беларускай кнігай». На выставе прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і творы беларускіх пісьменнікаў. Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць выставу.

Валасюк, Л. Далёкая сядзіба : (абразкі маленства) / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. – 139 с.

Самыя непаўторныя і самыя памятныя імгненні чалавечага жыцця – у дзяцінстве. Якімі б хмурынамі яно не засланялася, у ім многа просіні-радасці, просіні-надзеі. Вось і аўтра гэтай кнігі вытокі-пачаткі свае ўваскрашае то з журбінкаю, то з усмешкаю, то з пачуццём віны за сваволлі, але нязменна – з любоўю і замілаваннем. Ягоныя малюнкі памяці даюць таксама ўяўленне пра побыт, звычкі і мараль колішняй беларускай вёскі на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, падцвярджаюць усталяваную філасофскую ісціну: у дзяцінстве і юнацтве чалавек жыве будучыняй, у сталасці – успамінамі пра былое.

Гушинец, П. Звезда над сердцем : по рассказам участников и очевидцев / Павел Гушинец, Борис Денисюк. – Минск : Четыре четверти, 2023. – 218, [9] с.

Книга, написанная Павлом Гушинцом в соавторстве с Борисом Денисюком, «Звезда над сердцем» включает собранные ими свидетельства участников и очевидцев страшной трагедии – расстрела в Борисовском гетто. В основу её легли материалы из архива Борисовской центральной районной библиотеки им. И. Х. Колодеева, а также интервью «маленьких людей» – детей военного времени из городов и деревень Беларуси и России.

Настаўнік чарчэння : аповесці, апавяданні / [Я. Брыль і інш. ; укладанне А. В. Спрынчан]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 300, [2] с.

У кнігу ўвайшлі выбраныя аповесці і апавяданні Янкі Брыля, Змітрака Бядулі, Івана Навуменкі, Івана Пташнікава, Кузьмы Чорнага, Івана Чыгрынава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

Бутэвіч, А. І. Распасажаны дом : аповесці / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 290, [3] с.

Ці ўдаецца чалавеку супраціўляцца абставінам? Ці хапае духоўнай і фізічнай сілы, настойлівасці і жыццёвай мудрасці перайначыць іх на сваю карысць? Што важней: знарок забыцца на ўсё перажытае, хутчэй выкінуць з памяці, засяродзіцца ў самім сабе, ці не адрывацца ад людзей, разам, сумесна таптаць дарогу ў заўтрашні дзень для сваіх дзяцей?

Ткачоў, В. Характары : п’есы / Васіль Ткачоў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 517 с.

Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы «Без Ягора будзе гора», «Белы ліст» («Апошні»), «Пераправа на Казанціп», «Жаночы вулей» і іншыя. Творы напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавымі сюжэтамі.

Пригодич, З. К. Тепло поздней осени : повести и рассказы о любви / Зиновий Пригодич. – Минск : Четыре четверти, 2023. – 219 с.

В книге много мучительных размышлений, боли. Но много и любви. К той единственной, той лучшей в мире, кому отдано сердце. Читатель, несомненно, найдет немало созвучий собственных чувств и мыслей авторским. И это, возможно, поможет ему определиться в принятии правильных решений.

Солонец, Г. В. Одиночество любимых : истории из жизни / Григорий Солонец. – Минск : Четыре четверти, 2023. – 179 с.

Героини книги Григория Солонца разные по характеру, темпераменту, профессии, но всех их объединяет одно – желание встретить «своего» мужчину и быть любимыми. В жизненных историях о судьбах женщин, их поисках красивой романтической любви, автор приводит хорошо знакомые, часто трогательные и волнительные эпизоды.

Следуя за повествованием, читатель сможет найти подсказки для разрешения собственных ситуаций в семейных отношениях. 

Муравейка, І. А. Дарога без прыпынку : выбранае / Іван Муравейка. – Мінск : Звязда, 2017. – 222, [1] с.

У кнігу вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Муравейкі ўвайшлі вершы пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыц­ця. Сярод  герояў кнігі – франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, простыя людзі.

Бадак, А. Ідэальны чытач : апавяданні, аповесці, запіскі на хаду / Алесь Бадак. – Мінск : Звязда, 2021. – 284, [2] с.

У кнігу «Ідэальны чытач» увайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем.Апошні раздзел кнігі складаюць «Запіскі на хаду» – эсэ; прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой шлях у літаратуру.

Для шырока кола чытачоў.

Share Button
Яндекс.Метрика