Казка – любімы жанр дзяцей. Яна ўздзейнічае на іх эстэтычна, дае незабыўныя ўрокі народнай маралі, вучыць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Казкі таксама актыўна ўплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць ім адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа.
Так, 27 лістапада, беларускай казцы была прысвечана літаратурная вандроўка “Беларуская казка – розуму падказка”, якая прайшла ў бібліятэцы-філіяле №5 у межах месячніка па папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”.
Разам з супрацоўнiкам бібліятэкі падарожнічалі па беларускім казкам удзельнікі клуба “Сонейка”. У ходзе мерапрыемства вучні апынулiся ў чароўным казачным свеце, дзе яны з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у пастаноўцы казкі “Дзедава рукавічка”. Потым дзецям быў прапанаваны творчы конкурс “Мая казка”, дзе яны павінны былі скласці і прадэкламаваць на роднай мове казку. У канцы падарожжа быў прапанаваны ўсім прысутным прагляд беларускай казкі “Піліпка сынок”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “У госці да казкі беларускай”. Сустрэча атрымалася ўтульнай і душэўнай.