Хвілінкі радаснага чытання «Пачытай мне добрую казку»

20 лістапада ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя. Я. Коласа ў рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай  літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” прайшлі хвілінкі радаснага чытання «Пачытай мне добрую казку». Мерапрыемства, прысвечанае беларускім казкам, пагрузіла малодшых школьнікаў у чароўны свет традыцыйнай культуры. Прысутныя з цікавасцю слухалі старажытныя сюжэты, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Чараўнікі, прынцэсы, жывёлы і жахлівая Баба Яга ажылі перад слухачамі, дзякуючы беларускім мультфільмам. Вядучая пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй беларускага фальклору, расказваючы аб яго асаблівасцях і значнасці для нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзеці ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, дзе мелі магчымасць стварыць свае ўласныя казкі, танцавалі беларускія танцы, разгадывалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Беларуская кніга – цікавая кніга”.

Share Button
Яндекс.Метрика