Гадзіна паэзіі “Вершы пішуцца сэрцам”

17 лістапада ў сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі  адбылася гадзіна паэзіі “Вершы пішуцца сэрцам”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мясцова паэта Анатоля Іванавіча Шушко. Мерапрыемства, на якое былі запрошаны дзеці з апекунскіх, шмадзетных сем’яў і дамоў сямейнага тыпу, прайшло ў межах месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Бібліятэкар з дапамогай электроннай прэзентацыі расказала пра жыццёвы і творчы шлях Анатоля Шушко. На мерапрыестве гучалі вершы Анатоля Іванавіча Шушко пра родную вёску Сташаны, пра Пінск, беларускую мову, вершы-прысвячэнні.  Хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у чытанні вершаў Анатоля Шушко, а таксама праглядзелі відэа з удзелам аўтара. Да мерапрыемтва была падрыхтавана кніжная выстава “Каб зіхацела роднай мовы слова”.

Share Button
Яндекс.Метрика