Выстава-знаёмства “Літаратурная карта Берасцейшчыны”

Паважаныя чытачы!

 У сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі ў межах абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” арганізавана кніжная выстава-знаёмства “Літаратурная карта Берасцейшчыны”. На кніжнай экспазіцыі прадстаўлены празаічныя і паэтычныя творы аўтараў Брэсцкай вобласці. Асобна прадстаўлены кнігі літаратараў Піншчыны.

Выстава будзе дзейнічаць да канца лістапада.
Запрашаем усіх жадаючых!

Адчыненая хаціна : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. А. Шніп ; мастак А. М. Зяновіч]. –  Мінск : Звязда,  2022. – 141  с.

У зборніку “Адчыненая хаціна” прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў Івана Арабейкі, Алеся Каско і Васіля Сахарчука. Іх жыццё і літаратурная дзейнасць непарыўна звязаны з Брэстчынай. У вершах, прасякнутых жыццялюбствам, шчырымі пачуццямі і перажываннямі, любоўю да зямлі продкаў, творцы разважаюць пра мінулае і сучаснасць, паэзію і ўнутраны свет паэта, бацькоўскі кут і повязь пакаленняў, сапраўднае сяброўства і каханне.

Антаноўскі,  М. Д.  Як ліст сярод лістоў…  :  лірычны роздум / Мікола Антаноўскі. – Брэст : Альтернатива,  2019. – 179 с. 

Сваю кнігу аўтар вызначыў як лірычны роздум. Так яно і ёсць: многія творы – гэта развагі аб прызначэнні чалавека на зямлі, калі матэрыяльныя і духоўныя складнікі ніяк не могуць існаваць паасобку. Паэт традыцыйна ставіцца да прыроды, навакольнага асяроддзя як да крыніцы натхнення, святла і дабрыні.

М. Антаноўскі шмат эксперементуе. Адзін з гэтых эксперэментаў – трыялетавы ружанец, своеасаблівы вянок трыялетаў.

Валасюк, Л. Далёкая сядзіба : (абразкі маленства) / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018.  –  139 с.

Самыя непаўторныя і самыя памятныя імгненні чалавечага жыцця – у дзяцінстве. Якімі б хмурынамі яно не засланялася, у ім многа просіні-радасці, просіні-надзеі. Вось і аўтра гэтай кнігі вытокі-пачаткі свае ўваскрашае то з журбінкаю, то з усмешкаю, то з пачуццём віны за сваволлі, але нязменна – з любоўю і замілаваннем. Ягоныя малюнкі памяці даюць таксама ўяўленне пра побыт, звычкі і мараль колішняй беларускай вёскі на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, падцвярджаюць усталяваную філасофскую ісціну: у дзяцінстве і юнацтве чалавек жыве будучыняй, у сталасці – успамінамі пра былое.

Дранько-Майсюк, Л. В. Скарб : вершы / Леанід Дранько-Майсюк. – Мінск : Звязда, 2021. – 142 с.

 Скарб – не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова…

Аб тым, што гэта так і што гэта нязменна, сведчыць паэтычная кніга Леаніда Дранько-Майсюка, якой аўтар даў невыпадковую назву “Скарб”.

Крэйдзіч, А. М. Роднае, шчымлівае : кніга прозы / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 205 с. – (Лімаўскі фальварак).

Кнігу прозы Анатоля Крэйдзіча склалі дакументальна-мастацкая аповесць пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча, які жыве ў в. Моталь Іванаўскага раёна і прымае актыўны ўдзел у выставах у дзясятках краін свету, а таксама нарысы пра вядомых і адметных людзей Брэстчыны, літаратурныя роздумы пра рэчаіснасць у аўтарскім праекце «150 пісьменніцкіх радкоў», філасофскія і жартоўныя мініяцюры…

Усе творы – ад аповесці да мініяцюр – публікаваліся ў літаратурных часопісах і штотыднёвіку «ЛіМ».

Купрэеў, М. Палеская элегія : аповесці / Мікола Купрэеў ; [укладальнік, прадмова: Л. М. Галубовіч]. – Мінск : Литература и Искусство, 2007. –  311 с. – (Лімаўскі фальварак).

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у “жураўліным сэрцы”. “Палеская элегія” – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам.

Мацяш, Н. І. У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады, эсэ / Ніна Мацяш ; [прадмова Г. Праневіча]. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. – 142  с.

Кніга вядомай “паэткі, лаўрэаткі Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады, Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў.

Прыгодзіч, З. К. Постаці : сэрца мільёнаў падслухаць біцця… / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск :  Звязда,  2014.  –  317 с.

Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: сэрца мільёнаў падслухаць біцця…» працяг першай, якая выйшла з друку ў 2011 годзе. Яна складаецца з дзесяці гутарак са знакавымі постацямі беларускай культуры. Калі ўлічыць, што гэта гутаркі-эсэ, гутаркі-партрэты, гутаркі-нарысы, у якіх глыбока і рознабакова раскрываюцца характары вядомых асоб, іх духоўны свет, іх яскравыя, часам драматычныя лёсы, шматгранная творчая дзейнасць, то цікаўнасць да кнігі і яе значнасць падвойваюцца.

Для шырокай аўдыторыі чытачоў.

Чыстая музыка неба : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. Шніп ; прадмова А. Карлюкевіча]. –   Мінск : Звязда, 2023. – 134 с.

У паэтычным зборніку “Чыстая музыка неба” сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко. Вершы паэтаў-землякоў напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да роднай зямлі, філасофскімі разважаннямі пра сэнс жыцця і месца чалавека на зямлі, а таксама шчымлівымі ўспамінамі пра бацькоў і пранікнёнымі прысвячэннямі людзям што пакінулі пэўны след у лёсах паэтаў…

Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 334 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

  Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.

Семяняка, В. М. Зорка залатая : вершы / Валянцін Семяняка. – Мінск : Звязда,  2013. – 109  с.

У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя ў розныя гады, з розным настроем, на розныя тэмы. Але ўсе яны паяднаны шчырасцю пачуцця і сагрэты душэўнай цеплынёй.

Піншчына літаратурная : літаратурна-мастацкі зборнік / рэдкалегія: М. І. Ляшук ( гал. рэд.) і інш. ; прадмова В. І. Локун. – Пінск : Пінскі веснік, 1999. –   112 с.

Кніга выдадзена ў рамках рэспубліканскага свята – Дня беларускай пісьменнасці пры фінансавай падтрымцы Пінскага гарадскога выканаўчага  камітэта і Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь.

Дадатковая літаратура:
  1. Брытун, А. А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. –  245 с.
  2. Вагер, З. М. Бераг жураўліны : вершы, [паэма] / Зіновій Вагер ; [прадмова А. Шушко]. – Пінск : Газета “Пінскі веснік”,  2004. –  303 с.
  3. Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда… : избранное / Валерий Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 303 с.
  4. Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны / [рэдактар-укладальнік М. Пракаповіч ; прадмова З. Мельнікавай]. – Брэст : Лаўроў, 1999. – 345 с. – (Берасцейскае вогнішча).
  5. Каско, А. Кругабег : выбраная паэзія / Алесь Каско. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. – 209 с.
  6. Капацкевіч, А. А. Водар сонца : вершы / Аляксей Капацкевіч ; [прадмова Н. Парчук]. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 70 с.
  7. Лазіцкая, Г. І. Прайсці поруч : [вершы, паэма, апавяданні] / Галіна Іосіфаўна Лазіцкая ; [прадмова М. Ляшук]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 179 с.
  8. Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, Вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабараторыя УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт” імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ; [рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч ; рэдакцыйны савет: Л. А. Цупрык (старшыня) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 567 с
  9. Литературный венок Пинщины : [путеводитель / текст: Т. Хвагина ; редактор: Н. Плыткевич ; фото : С. Плыткевич]. – Минск : Рифтур,  2023. – 48 с.
  10. Парчук, Н. М. Раскрыліўся бусел над хатай… : вершы, афарызмы, пераклады / Н.М.Парчук. – Брэст : Альтернатива, 2009. – 152 с.
  11. Шушко, А. Паэзія – душы маёй суладдзе : вершы / Анатоль Шушко ; [укладальнік Л. Шушко]. – Мінск : Деловая печать, 2020. – 187 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика