Вечар-прысвячэнне “…Каб зіхацела роднай мовы слова”

18 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” адбылося пасяджэнне літаратурна-мастацкай гасцёўні “Шчырасць”. Для навучэнцаў УА “Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А. Я. Кляшчова” быў праведзены вечар-прысвячэнне “…Каб зіхацела роднай мовы слова”, прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння паэта Анатоля Іванавіча Шушко, ураджэнца Піншчыны. Увазе гасцей былі прапанаваны звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка, вершы аўтара. Сваімі ўспамінамі аб знакамітым пінчуку падзялілася краязнаўца Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна. Дадаткам да  мерапрыемства сталі электронная прэзентацыя і кніжная выстава.

Share Button
Яндекс.Метрика