15 лістапада ў Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы ім. Я.Коласа адбылася IV міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Памятныя месцы, музеі, помнікі”. На мерапрыемстве прысутнічалі даследчыкі спадчыны Якуба Коласа з Мінска: навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” Жасткова А. І. з дакладам пра героя вядомага апавядання “Дрыгва” дзеда Талаша – “…чаго варты стары Талаш?”, а таксама загадчык навукова-экпазіцыйнага аддзела Установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Князева І. Р. з дакладам “Трыумф бацькавай крытыкі. Якуб Колас і “Маладняк”.
Падчас канферэнцыі была наладжана анлайн сувязь з ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”. Вядучы бібліятэкар аддзела маркетынга і метадычнай работы Крупская Т. А. паведаміла пра арганізаваную ў 2023 годзе акцыю “Reading – локация «Новая земля» – читают современники», как эффективная форма профессиональной коллаборации”, удзел у якой прынялі і супрацоўнікі ДУК “Пінская ГЦБС”. Супрацоўнік аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай працы Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі Маменка Н.В. падзялілася напрацоўкамі па ўшанаванню літаратурнай спадчыны класіка беларускай літаратуры з вопыту работы Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа. Перад прысутнымі выступіў настаяцель храма св. мучаніка цэсарэвіча Алексія іярэй Сергій Плотніцкі; старэйшы навуковы супрацоўнік ДУ “Музей Беларусскага Палесся” Цылімава С.П., якая паведаміла прысутным пра Палескі перыяд Якуба Коласа; кандыдат гістарычных навук Цуба М.В. расказаў пра жыццёвы перыяд класіка падчас Першай сусветнай вайны.
У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел члены клуба літаратараў “Пінчукі”; спявак В.Мяцельскі з песняй, мелодыю якой ён напісаў на верш Якуба Коласа “Песні жальбы”; вучні ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Пінска” і вучань ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Лунінца”, якія чыталі вершы класіка беларускай літаратуры. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі ДУК “Пінская РЦБС” С.Л. Мажароўская падаравала вышыты ёй крыжыкам партрэт Якуба Коласа.














































