Конкурс гучных чытанняў “Пачытаем вершы мясцовых паэтаў”

13 лістапада ў межах папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў бібліятэцы-філіяле №1 прайшоў конкурс гучных чытанняў “Пачытаем вершы мясцовых паэтаў”. На конкурсу прагучалі вершы беларускіх паэтаў (К.Жук, Р.Барадулін, І.Муравейка, В.Віткі і іншых) у выкананні чытачоў-дзяцей. Школьнікі падрыхтавалі вершы пра Радзіму, родную мову, прыгажосць беларускіх лугоў і лясоў. Удзельнікі конкурсу пагулялі ў гульні: “Смак роднай мовы”,  “Што ты ведаешь пра мову”, “Адгадай аб’ект па апісанню”. Канкурсанты адгадвалі загадкі пра Радзіму. Напрыканцы мерпрыемства дзеці пазнаёмілся з беларускай літаратурай, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Беларуская кніга – гэта цікава!”. Лепшыя чытачы з навыкамі выразнага чытання былі ўзнагароджаны падарункамі.

Share Button
Яндекс.Метрика