Паважаныя чытачы!
У 2024 годзе спаўняецца 90 год аповесці “Дрыгва” Я. Коласа, прысвечанай партызанскай барацьбе на Палессі падчас грамадзянскай вайны. Аповесць Якуба Коласа “Дрыгва” – адзін з самых вядомых твораў беларускай літаратуры. Упершыню яна была апублікавана ў 1933 годзе, яе пераклалі на 13 моў.
У бягучым годзе адзначаецца і 180-годдзе з дня нараджэння Васіля Талаша – актыўнага ўдзельніка партызанскага руху падчас савецка-польскай вайны і галоўнага героя аповесці “Дрыгва”.
На выставе вы зможаце азнаёміцца як з рознымі выданнямі гэтай кнігі, так і з кнігамі, якія расказваюць пра жыццё і творчы шлях Якуба Коласа.
Выстава дзейнічае з 1 па 30 лістапада
Чакаем Вас на абанеменце старэйшых школьнікаў па адрасе:
вул. Брэсцкая, 56 (2-гі паверх).
Якуб Колас / [укладальнік Н. Якавенка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 334 с.Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай з фрагментаў успамінаў самога Якуба Коласа, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фатаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс Песняра і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы. |
|
Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / [укладанне М. Міцкевіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 605 с.Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск кніг у папулярнай i прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том прысвечаны памяці Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы i літаратуры. Праз успаміны родных i блізкіх, паплечнікаў i сяброў, вучняў i землякоў паўстае вобраз Мастака i Чалавека ва усёй філасофскай велічы i прыгажосці. |
|
Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю… : успаміны, вершы, паэма / [укладальнік В. А. Шніп ; мастак У. Свентахоўскі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 334 с.У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Пясняра, якія добра ведалі яго, а таксама вершы і паэма «Новая зямля». Кніга багата ілюстраваная і выдана ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэнння Якуба Коласа. |
|
Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа / М. І. Мушынскі ; навуковы рэдактар А. М. Макарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2012. – 1127 с.Кніга, якая прапануецца ўвазе чытача, у храналагічнай паслядоўнасці прадстаўляе факты жыцця і творчай дзейнасці вялікага Песняра, адлюстроўвае яго разнастайныя сувязі з эпохай, узнаўляе грамадска-бытавы фон, рэальнае асяроддзе, у якім даводзілася жыць і працаваць. |
|
Маляўка, М. Коласаў абярэг : дзецям пра Якуба Коласа / Мікола Маляўка ; [уступны артыкул М. К. Міцкевіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 213 с.У гэтай кнізе перапляліся дзве біяграфіі – Якуба Коласа і Міколы Маляўкі, земляка класіка. У некаторых раздзелах аповед завяршаецца асабістымі згадкамі аўтара пра родныя – цяпер мемарыяльныя – мясціны Якуба Коласа. |
|
Трафімчык, А. В. Колас зямлі беларускай : [да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа] / А. В. Трафімчык. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 143 с.Аўтар, кандыдат філалагічных навук, у сваей кнізе адкрывае новыя ракурсы ў вывучэнні жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Разам з тым даследаванне базіруецца на лепшых дасягненнях папярэднікаў-коласазнаўцаў і становіцца, такім чынам, важкім дапаўненнем у справе спасціжэння асноў беларускай літаратуры і культуры ў цэлым. |
|
Жыгоцкі, М. Р. Прыйшоў у жыццё дзеля нас : нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа / Мікола Жыгоцкі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 150 с.Чарговая кніга Міколы Жыгоцкага – папулярны біяграфічны нарыс, які складаецца з невялікіх літаратурных аповедаў, пачынаючы ад вытокаў і да апошніх дзён жыцця Якуба Коласа. Аўтарам выкарыстаны архіўныя i музейныя матэрыялы, успаміны пісьменнікаў, землякоў, родных. |
|
Жыгоцкі, М. Якуб Колас і легендарны дзед Талаш : нарысы / Мікола Жыгоцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 254 с.У кнізе разглядаюцца жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа і двойчы партызана Васіля Талаша, вобраз якога адлюстраваны ў знаёмай чытачу аповесці «Дрыгва». Асаблівай увагі чытачоў заслугоўваюць сведчанні людзей, якія ведалі паэта і партызана асабіста. Пры падрыхтоўцы кнігі аўтары выкарыстоўвалі разнастайныя дакуметальныя крыніцы, што робіць выданне ўнікальным і інфарматыўным. |
|
Колас, Якуб . Дрыгва : аповесці, апавяданні : для сярэдняга школьнага ўзросту / Якуб Колас ; мастак С. Л. Звяруга. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 224 с.Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» заснавана на рэальных падзеях. Прататыпам галоўнага героя стаў знакаміты дзед Талаш – паляшук, рыбалоў i паляўнiчы. Галоўная тэма твору – супрацiўленне белапольскай акупацыi на Беларусi ў 1920 г. Сюжэт аповесцi насычаны прыгоднiцкiмi элементамi, што дазваляе трымаць чытача ў напружаннi i прымушае перажываць за лёс герояў. Асабліва цікавай кніга будзе для тых чытачоў, хто захапляецца гісторыяй партызанскага руху на Беларусі. |
|
Колас, Якуб. Трясина : [повесть] : перевод с белорус. / Якуб Колас ; перевод В. Тарсис ; художник П. М. Чернышев. – Москва: Воениздат, 1965. – 176 с. : ил. – (Советский военный роман). |
|
Колас, Якуб. Дрыгва : аповесць і апавяданні / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 448 с. |
|
Колас, Якуб.На просторах жизни ; Трясина : [повести] : перевод с белорусского / Якуб Колас ; послесловие И. Науменко. – Минск : Мастацкая літаратура, 1972. – 288 с. : ил. – (Библиотека белорусской повести). |
|
Колас, Я. Дрыгва : аповесць, паэма, апавяданні / Я. Колас. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 301 с. : іл. |
|
Колас, Я. Дрыгва : аповесць, паэма, апавяданні / Я. Колас. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 301 с. : іл. |