Гадзіна чытання ўслых “Чытаем па-беларуску разам!”

5 лістапада ў сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася гадзіна чытання ўслых “Чытаем па-беларуску разам!”.  Мерапрыемства прайшло ў межах абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”, яго удзельнікамі сталі навучэнцы гімназіі №2. Хлопчыкі і дзяўчаты паслухалі невялікія відэа з беларускаімі казкамі і вершамі, пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй “Родная мова”, адгадалі загадкі. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні “Знайдзі і прачытай”.  Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, а таксама урыўкі з твораў, перекладзеных на беларускую мову.  Мерапрыемства атрымалася даволі цікавым, маленькія гімназісты актыўна чыталі на роднай мове.

Share Button
Яндекс.Метрика