3 кастрычніка супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Я. Коласа наведалі літаратурную гасцёўню “Жывуць успаміны над берагам Піны», якая прайшла ў народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа ў в. Пінкавічы. У гэты дзень там адбылася сустрэча з роднымі беларускага Песняра: яго унучкай Верай Міцкевіч і яе сям’ёй і праўнучкай, галоўным захавальнікам фондаў Дзяржаўнага літаратурна – мемарыяльнага музея Я. Коласа Васілінай Міцкевіч. Свята было прымеркавана да 120- годдзя прыезду Якуба Коласа ў в. Пінкавічы.
З вялікім задавальненнем прысутныя праслухалі аповед Веры Данілаўны пра свайго бацьку Данілу Міцкевіча, 110-годдзе якога адзначылі ў гэтым годзе. Каб пазнаць малавядомыя факты з жыцця беларускага классіка з дарослымі прысутнымі Вера Данілаўна правяла літаратурную гутарку “100 пытанняў пра Коласа”. Маленькія слухачы праводзілі час з Васілінай Міцкевіч, яны збіралі імправізаваныя грыбы на падворку музея і адчувалі сябе сапраўднымі “міністрамі грыбной гаспадаркі”.
Далей родныя беларускага Песняра наведалі гарадскую дзіцячую бібліятэку імя. Я. Коласа, пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленнымі ў літаратурна – краязнаўчым кутку “Якуб Колас на Піншчыне”.