Васіль Аляксеевіч Жуковіч нарадзіўся 21 верасня 1939 года ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) ў вялікай сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзмітравіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1957 годзе. Пасля школы два гады працаваў на заводзе будаўнічых матэрыялаў у Брэсце. У 1959 годзе Васіль Жуковіч паступіў на філалагічны …





























