Пасяджэнне клуба «Каласок» – «Вялікія і славутыя»

26 верасня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшло пасяджэнне клуба «Каласок» – «Вялікія і славутыя». Вядучая расказала маленькім удзельнікам пра гістарычную значнасць беларускага пісьменства для культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ўпершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск і іншыя гарады.

Вялікі акцэнт быў зроблены на жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў, іх уклад у культурнае жыццё не толькі сваёй краіны. У гасцінай прагучалі імёны Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Сімяёна Полацкага, Кірыла Тураўскага і інш., дзякуючы якім кніга дайшла да сучаснага пакалення. Вядучая раскрыла славутых асветнікаў не проста, як гістарычных дзеячаў, але злучыла тыя далёкія часіны з сучаснасцю, паказала, як шануецца памяць пра іх у нашы дні.

Share Button
Яндекс.Метрика