23 ВЕРАСНЯ – 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ AРТУРА ВОЛЬСКАГА

Артур Вольскі, поўнае імя Артур Віталевіч Зэ́йдэль-Вольскі (23 верасня 1924,  Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Мацi яго была артысткай. Бацька, Вiталь Фрыдрыхавiч Вольскi – пагранiчнiк, а потым вядомы беларускi драматург, празаiк, вучоны, аўтар праслаўленай камедыi “Несцерка”, якi паходзiў з iнтэлiгентнай пецярбургскай сям’i. Вучыўся Артур Вiтальевiч у 25-ай мiнскай узорнай чыгуначнай беларускай школе iмя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступiў у Вiцебскае мастацкае вучылiшча, але вайна перапынiла навучанне. Ён эвакуiраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры iмя Я. Коласа.

У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкiм Усходзе. Удзельнiчаў у баях супраць iмперыялiстычнай Японii. Быў боцманам, мiнёрам, ваенным журналiстам. Пасля дэмабiлiзацыi ў 1952 годзе Артур Вiтальевiч працаваў у рэдакцыi газеты “Чырвоная змена” загадчыкам аддзела культуры i быту, адказным сакратаром часопiсаў “Бярозка” i “Вясёлка”. Скончыў Вышэйшыя лiтаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык лiтаратурнай часткi, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978-1979 гг. – дырэктар Дома лiтаратара Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. 3 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве “Юнацтва”. Першы лiтаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе.

У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнiк Артура Вольскага “Водблiскi далёкiх маякоў” i кнiжка вершаў для дзяцей “Дзедаў госць”. Ён выступаў i як перакладчык твораў рускiх, лiтоўскiх, латышскiх i ўкраiнскiх паэтаў. Адзiн з заснавальнiкаў часопiса “Вясёлка” i стваральнiк падручнiка беларускай мовы “Беларусачка”. Узнагароджаны ордэнамi “3нак пашаны”, Айчыннай вайны 2-ой ступенi, медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пiсьменнiк у 2002 годзе ў Мiнску.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика