Літаратурна-гістарычны экскурс “Слаўныя імёны роднай мовы”

10  верасня супрацоўнікамі гарадской цэнтральнай бібліятэкі для вучняў  8 класа  ДУА “Гімназія №3 імя В.З. Каржа г.Пінска” быў праведзены літаратурна-гістарычны экскурс “Слаўныя імёны роднай мовы”.

Падчас сустрэчы вялася гутарка пра адно з самых яскравых культурных святаў Беларусі – Дзень беларускага пісьменства, а таксама аб вядомых ва ўсім свеце сваімі дасягненнямі і поспехамі беларускіх асветніках.

На працягу мерапрыемства былі паказаны тэматычныя відэа, гучалі песні і вершы. Таксама была праведзена невялічкая віктарына.

У выкананні вучняў гімназіі прагучалі вершы беларускіх класікаў аб роднай мове.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика