Кніжная выстава «Адкрый для сябе беларускую кнігу»

Паважаныя чытачы!

Чытальная зала гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Я. Коласа запрашае вас наведаць кніжную выставу
«Адкрый для сябе беларускую кнігу».

 Чакаем вас па адрасе: вул. Брэсцкая, 56 (2-гі паверх).

Федзіенка, В. Жывёлы на ферме : [для чытання дарослымі дзецям] / Васіль Федзіенка ; [пераклала на беларускую мову Т. І. Папова ; ілюстрацыі І. Г. Чарняк]. – Мінск : Порурри, 2019. – [10] с.

Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу.

Федзіенка, В. Маленькія памочнікі : [для чытання дарослымі дзецям] / Васіль Федзіенка ; [пераклала на беларускую мову Т. І. Папова ; ілюстрацыі: І. Г. Чарняк]. – Мінск : Папуры, 2019. – [10] с.

Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі “Хвілінкі-цікавінкі” зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.

Давідовіч, С. Ф. Не жыццё, а казка : [для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Сяргей Давідовіч ; [малюнкі аўтара]. – Мінск : Звязда, 2024. – 100, [2] с.

Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.

Федзіенка, В. Жывёлы ў лесе : [для чытання дарослымі дзецям] / Васіль Федзіенка ; [пераклала на беларускую мову Т. І. Папова ; ілюстрацыі І. Г. Чарняк]. – Мінск : Попурри, 2019. – [10] с.

Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі “Хвілінкі-цікавінкі” зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.

Спрынчан, А. В. Смачная кніга : [вершы, загадкі] / Аксана Спрынчан ; [мастак В. Максімовіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 68, [3] с.

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».

Федзіенка, В. Заапарк : [для чытання дарослымі дзецям] / Васіль Федзіенка ; [пераклала на беларускую мову Т. І. Папова ; ілюстрацыі І. Г. Чарняк]. – Мінск : Попурри, 2019. – [10] с.

Усе дзеці вельмі любяць чароўныя кніжкі-цацкі з рухомымі малюнкамі. Яны выклікаюць непадробнае захапленне і знаёмяць малечаў з навакольным светам, развіваюць дробную маторыку, навыкі маўлення, лічэння, памяць і ўвагу. Яркія кнігі серыі «Хвілінкі-цікавінкі» зроблены з трывалага глянцавага кардону, таму з імі могуць гуляцца нават самыя маленькія.

Саковіч, П. П. Князь-карась : вершы, загадкі, усмешкі-пацешкі, казкі, абразкі, жартаўлінкі, баечкі ў прозе / Павел Саковіч ; [мастак М. Лось]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 94, [1] с.

Князь-карась : вершы, загадки, усмешки-пацешки, казкі, абразкі, жартаўлінкі, баечкі ў прозе.

Слабашпіцкі, М. Ці далёка да Афрыкі? : казкі / Міхайла Слабашпіцкі ; пераклад з украінскай [А. Карлюкевіча ; мастак А. Лось]. – Мінск : Звязда, 2015. – 78, [2] с.

У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. З яе старонак вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у кніжцы больш, чым старонак!

Бусько, М. І. У бары жывуць сябры : казка, апавяданні / Мікола Бусько ; мастак Кацярына Сімановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 93, [2] с.

Па сцежцы жыцця мы крочым разам з жывёламі і птушкамі. Запаветныя мясціны Беларусі – рай для насельнікаў лесу. Іх зачароўвае прырода роднага краю: маляўнічая, бездакорная, разнастайная. Вядомы беларускі пісьменнік Мікола Бусько займальна расказвае пра тое, як жывуць нашы меншыя сябры, вучыць сябраваць з жыхарамі лесу, не разбураць зробленае імі, адносіцца да іх як да сябе.

Масла, А. С. Першая Прыгажуня : мудрыя казкі – малым і вялікім падказкі / Алена Масла ; [мастак Т. Шэлест]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 132, [3] с.

“Першая прыгажуня” – новая кніга казак Алены Масла, якая толькі што пабачыла свет у рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і Мастацтва”. Так і карціць хутчэй даведацца, хто ж яна, гэтая першая Прыгажуня.

Плавінскі, М. А. Прыгоды Васількі з Брачыслаўля : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Мікалай Плавінскі ; [мастак К. Г. Фурс]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 66, [2] с.

У кнізе апісваюцца прыгоды хлопчыка Васількі, які жыў у адным з гарадоў Полацкага княства ў пачатку XI стагоддзя. Разам з Васількам чытачы змогуць пападарожнічаць па лясных абшарах сярэднявечнай паўночнай Беларусі, даведацца, як жылі, пра што думалі, аб чым клапаціліся ў тыя часы нашы продкі. Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, на іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама на ўсіх тых, каму цікавая гісторыя нашай Бацькаўшчыны.

Злаціна, Г. Прыгоды на Сонечнай ферме. Паламаная агароджа : [казка / Галіна Злаціна ; пераклад з балгарскай П. Грынчанка ; ілюстрацыі: Г. Георгіеў, С. Князева]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – [12] с.

Кніжная серыя “Прыгоды на Сонечнай ферме” вядомай балгарскай пісьменніцы Галіны Злацінай – гэта цікавыя, вясёлыя гісторыі, героямі якіх з’яўляюцца парсючок Балёнік, кацяня Цімох, шчаня Баніфацый ды іншыя жыхары казачнай фермы.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика