Літаратурна-музычная кампазіцыя “Беларусь – мая Айчына”

2 верасня супрацоўнікі гарадской цэнтральнай бібліятэкі для вучняў 10 і 11 класаў СШ №6 падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Беларусь – мая Айчына”.

Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, якія ўслаўляюць нашу Беларусь, вялася гутарка пра тое, якой цаной была заваёвана Перамога ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкары распавядалі навучэнцам пра пачуццё гонару да сваёй Радзімы, павагі да сваёй мовы, гісторыі, культуры і дасягненняў беларускага народа.

Для вучняў была падрыхтавана кніжная выстава “Наша родная Беларусь”, на якой была прадстаўлена літаратура пра мінулае і сучаснасць нашага роднага краю.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика