Традыцыйна, у першую нядзелю верасня, у Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. На рэспубліканскім узроўні свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, ён праходзіў у старажытным горадзе Полацку. Пасля розныя гарады Беларусі станавіліся сталіцамі беларускага кнігадрукавання.
У 2024 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Івацэвічы. Гэтае свята пройдзе пад знакам найважнейшых для Беларусі юбілейных дат – 80-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі.
Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках ДУК “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” пройдуць разнастайныя пазнавальныя сустрэчы, накіранаваныя на папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і падтрымку беларускай літаратуры.
Гарадская цэнтральная бібліятэка для жыхароў горада правядзе літаратурна-гістарычны экскурс “Слаўныя імёны роднай мовы”.
У гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца віртуальнае падарожжа “Вялікія і славутыя: падарожжа ў мінуўшчыну”.
Таксама ў гарадскіх бібліятэках будуць арганізаваны разнастайныя кніжна-ілюстраваныя выставы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, каля якіх пройдуць тэматычныя гутаркі і агляды літаратуры.