Кніжная выстава «Жыве ў вяках беларускае слова»

Паважаныя чытачы! Чытальная зала гарадской цэнтральнай бібліятэкі прапануе вашай увазе кніжна-ілюстрацыйную выставу «Жыве ў вяках беларускае слова», прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства.

На ёй прадстаўлена літаратура, якая дае магчымасць азнаёміцца з гісторыяй з’яўлення і развіцця беларускага кнігадрукавання, а таксама даведацца пра асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.

Выстава дзейнічае па 10 верасня.

Кніжныя скарбы Беларусі = Книжные сокровища Беларуси = Book Тreasures of Belarus / [аўтары тэксту і ўкладальнікі : Т. А. Джумантаева, В. Я. Ашуева, В. А. Філімонава ; фота : К. М. Смалякоў, І. У. Супранёнак].  –  Мінск : Беларусь, 2017.  –  241, [6] с.

Фотаальбом на трох мовах  –  беларускай, рускай і англійскай  – распавядае пра Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку і пра гісторыю беларускай кніжнасці, пададзеную праз музейную экспазіцыю.

Узнікненне кнігадрукавання ў Еўропе і Беларусі = Возникновение книгопечатания в Европе и Беларуси = The emergence of book-printing in Europe and Belarus / [І. Я. Вашкевіч і інш. ; складальнік А. А. Суша ; пад навуковай рэдакцыяй Р. С. Матульскага] ; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2017. – 151 с.

Багата ілюстраванае выданне, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, вызначае вытокі і дасягненні еўрапейскага кнігадрукавання, прадстаўляе друкаваную спадчыну Францыска Скарыны ў Беларусі і свеце, паказвае ўплыў першадрукара на развіццё кніжнай культуры Беларусі.

Суша, А. А. Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. – 335 с.

Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры.

Францыск Скарына : энцыклапедыя / [пад навуковай рэдакцыяй Г. Я. Галенчанкі, А. А. Сушы]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2017. – 565, [1] с.

Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Ф.Скарыны.

Суша, А. А. Франциск Скорина – человек мира / Алесь Суша ; [научный редактор Л. В. Языкович]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 300, [3] с.

Как печатник и издатель Франциск Скорина является известным деятелем белорусской культуры эпохи Возрождения. Его талант проявился во многих сферах деятельности: он известен как переводчик, писатель, философ-гуманист, теолог, медик, ботаник, общественный деятель. В настоящее время выявлено свыше 520 печатных экземпляров книг Ф. Скорины, которые хранятся в книжных и музейных собраниях Беларуси, Великобритании, Германии, Дании, Словении,  Чехии.

Францыск Скарына : новыя даследаванні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа ; укладальнік Аляксандр Груша. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 215 с.

Зборнік артыкулаў прысвечаны першадрукару Вялікага Княства Літоўскага Францыску Скарыне. Адна з задач зборніка – прасоўванне наватарскіх, прадуктыўных, неардынарных і смелых ідэй у вывучэнні асобы, актыўнасці і спадчыны асветніка.

Судленков, О. А. История белорусских книжных знаков XVI–XX вв. / Олег Судленков. – Минск : Звязда, 2022. – 101, [1] с.

Как часто, взяв в руки старинную книгу, мы не обращаем внимания на оттиснутый на обложке герб или не замечаем приклеенного с внутренней стороны обложки листка с латинской надписью “Ex libris…”, т. е. “Из книг…”, а они могут рассказать о многом. Вниманию читателей предлагается научно-популярное издание, освещающее историю книжных знаков Беларуси начиная с XVI в.

Гісторыя беларускай кнігі : у 2 т. / пад агульнай рэдакцыяй М. В. Нікалаева ; рэдакцыйная калегія : Т. У. Бялова [і інш.] : Т. 1 . – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009–2011 Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў ; [навуковыя рэдактары тома : В. В. Антонаў, А. І. Мальдзіс ; мастак Г. І. Мацур]. – 2009. – 423 с.

Выданне ахоплівае перыяд ад з’яўлення першых рукапісных кніг да канца ХХ стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. Шматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі.

Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; [складальнікі : А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агульнай рэдакцыяй М. В. Нікалаева. – Брэст, 2015. – 440 с.

Кніга прадстаўляе вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры. Значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучасным праблемам кнігавыдання.

Кніжная спадчына Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Книжное наследие Беларуси = Belarusian book heritage : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / складальнік А. А. Суша ; пераклад на рускую мову : Г. М. Малей ; пераклад на англійскую мову : С. Ю. Нагорны ; прадмова Р. С. Матульскага ; фота А. П. Дрыбаса]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 411, [4] с.

Фотаальбом уключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя і друкаваныя помнікі, створаныя ў ХV–ХХ стст. на тэрыторыі Беларусі .

Дадатковая літаратура:
  1. 500 гадоў беларускага кнігадрукавання : артыкулы, эсэ, вершы / [укладанне А. Бадака і В. Шніпа]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 334 с.
  2. Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 343 с.
  3. Плескачевская, И. Н. Исторические прогулки с Франциском Скориной [Изоматериал] / Инесса Плескачевская ; [фото: М. Л. Пеньевский и др.]. – Минск : Звязда, 2018. – 133, [2] с.
  4. Сусветная спадчына Францыска Скарыны = Всемирное наследие Франциска Скорины = World heritage of Francysk Skaryna / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі” ; [складальнік А. А. Суша ; аўтары тэксту: А. А. Суша, Г. У. Кірэева ; рэдактар: С. М. Несцярэнка ; пад навуковай рэдакцыяй Р. С. Матульскага ; пераклад на англійскую мову: Г. М. Каваленка, Г. В. Цітова]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 421, [2] с.
  5. Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка : [артыкулы, нарысы] / [укладанне Алеся Сушы ; мастацкае афармленне і дызайн У. Свентахоўскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 322, [1] с.
  6. Шаланда, А. І. Код Францішка Скарыны : геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара / А. І. Шаланда ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Центральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 175 с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика