Кніжная выстава «Свята роднага слова»

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

У інфармацыйна-культурным цэнтры «Максімум» гарадской цэнтральнай бібліятэкі да гэтага свята аформлена кніжная выстава «Свята роднага слова».

Дзень беларускага пісьменства дае ўнікальную магчымасць усім жадаючым звярнуцца да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа, падкрэсліць цесную ўзаемасувязь і арганічнае адзінства славянскіх культурных традыцый.

Кніжная выстава будзе дзейнічаць да 15 верасня.

Беларуская восень : вершы, казкі, апавяданні / укладальнік В. Шніп ; ілюстрацыі Л. Зубец, В. Сенчанкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 157, [1] с.

У зборнік «Беларуская восень» увайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра восень і восеньскія святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў, прысвечаных восеньскім святам.

Бутэвіч, А. І. Адвечны покліч Радзімы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Бутэвіч ; [ілюстрацыі П. Татарнікава]. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2004. – 27, [4] c. – (Сем цудаў Беларусі).

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Веды дадаюць дужасці і мудрасці. Нашу гісторыю з сучаснасцю яднаюць  выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем. Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў гэтым.

 Бутэвіч, А. І. Славутыя родам сваім : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Бутэвіч ; [ілюстрацыі П. Татарнікава]. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2006. – 30, [1] c. – (Сем цудаў Беларусі).

Гэта кніга прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. З іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары.

Бутэвіч, А. І. У гасцях у вечнасці : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 2001. – 30, [1] с. – (Сем цудаў Беларусі).

Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з’яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы – у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.

Дзіцячы атлас Беларусі / [тэкст, укладанне П. Грынчанкі]. – 3-е выд., стэрэатыпнае. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. –  39 с.

Хто жыве ў гэтай норцы? Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? А жаба можа дыхаць пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? На гэтыя і шмат іншых пытанняў дасць адказ унікальны “Дзіцячы атлас Беларусі”. Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць малых і дарослых чытачоў.

Купала, Я. А хто там ідзе? = And, say, who goes there? : [анталогія перакладаў] / Янка Купала ; [рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; складальнікі: В. Рагойша, А. Ляшковіч]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2018. – 203, [4] с.

Гэты твор адкрыў свету не толькі Янку Купалу, прадстаўніка беларускай літаратуры, але і сам народ. У сусветнай паэзіі няшмат знойдзецца вершаў, у якіх з такой гранічнай выразнасцю і праўдзівасцю быў бы напісаны партрэт цэлага народа ў адзін з самых вялікіх момантаў яго гісторыі.

Купала, Я. Санеты : на беларускай, армянскай, грузінскай, іспанскай, кітайскай, літоўскай, мангольскай, рускай, сербскай, славацкай, табасаранскай, татарскай, украінскай, французскай, чачэнскай, чувашскай, шорскай мовах / Янка Купала ; [укладанне, прадмова А. Карлюкевіча, А. Ляшковіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 243, [1] с.

Народны паэт Беларусі Янка Купала стаўся пачы нальнікам адной з самых дасканалых формаў вершаў – санетаў – у беларускай літаратуры. 22 санеты, створаныя паэтам, пададзеныя ў кнізе на беларускай і ў перакладзе на 16 моў свету.

Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. – Выд. 2-е, дапоўненае. – Мінск : Звязда, 2016. – 142, [1] с.

У другім выданні ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” прадстаўлены на 66 мовах народаў свету, што пашырае геаграфію ўспрыняцця спадчыны асветніка. Сабраныя пераклады слоў беларускага асветніка пераканаўча сведчаць пра сілу яго слова. А па-мастацку выказаныя ім словы пра любоў да Айчыны – сапраўдны духоўны запавет для ўсёй чалавечай супольнасці.

       
Суша, А. А. Вынаходства буквара ў Беларусі : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / А. А. Суша ; [ілюстрацыі М. Плавінскага і інш. ; фота Г. Красоўскага і інш. ; карта С. Цемушава]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 162, [5] с. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

Кніга прысвечана гісторыі з’яўлення Буквара на беларускіх землях. Буквар – гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика