16 ліпеня ў бібліятэцы-філіяле №3 для дзяцей аздараўленчага лагера ДУА “Дзіцячы сад №44 г. Пінска” прайшоў вусны часопіс «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся». Ганарыцца куточкам, дзе жывуць твае бацькі, родныя, пражывалі продкі, ведаць традыцыі, звычаі, даражыць Бацькаўшчынай – аснова жыцця кожнага чалавека. Дашкаляты з здавальненнем слухалі вершы пра Беларусь, знаёміліся з цікавым паведамленнем пра рэкі і азеры Беларусі, творамі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў. Дзецям нагадалі шмат беларускіх казак, прыказак і прымавак. У працэсе мерапрыемства маленькія наведвальнікі бібліятэкі не толькі пашырылі свае веды аб нашай краіне, але і атрымалі пазітыўныя эмоцыі.







































