
У сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі арганізавана кніжная выстава-прысвячэнне “З усмешкай па жыцці”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мясцовага паэта Анатоля Іванавіча Шушко. На выставе прадстаўлены кнігі Анатоля Шушко, а таксама паэтычныя зборнікі, у якія ўвашлі яго вершы.
Запрашаем усіх аматараў паэзіі!
- Новы зборнік вершаў Анатоля Шушко ў асноўным складаецца з творчага набытку паэта за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта творы, дзе аўтар праз малюнкі непаўторных палескіх краявідаў і трапныя жывапісныя дэталі стварае багатую карціну роднага краю з яго невычэрпнымі крыніцамі і характэрнымі вобразамі.
- Кніга Анятоля Шушко “Сэрцу соладка, ясна, трывожна” складаецца з трох раздзелаў. У першым – творы, напісаныя паэтам незадоўга да яго сыходу. Другі раздзел – гэта сапраўдны гімн каханню. Паэт рамантычна і ўлюбёна апавядае пра сваю каханую. А ў трэцім раздзеле змешчаны творы, прысвечаныя памяці Анатоля Шушко.
- Сваю першую паэтучную кнігу Анатоль Шушко назваў “Вытокі і прычасце”. Два зусім розныя па семантыцы словы надзіва ўдала характэрызуюць агульны напрамак і настой чыстай, светлай, шчымліва-самотнай паэзіі Анатоля Шушко.
- У паэтычным зборніку сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко. Вершы паэтаў-землякоў напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да роднай зямлі, філасофскімі разважаннямі пра сэнс жыцця і месца чалавека на зямлі, а таксама шчымлівымі ўспамінамі пра бацькоў і пранікнёнымі прысвячэннямі людзям што пакінулі пэўны след у лёсах паэтаў…
- Другая пасмяротная кніга Анатоля Шушко (1954 -2018). Зборнік склалі вершы, якія не ўваходзілі ў папярэднія кнігі паэта – “Выток і прычасце” (1994), “Шаны” (2012), “Сэрцу соладка, ясна, трывожна” (2019).
- Кніга выдадзена ў рамках рэспубліканскага свята – Дня беларускай пісьменнасці пры фінансавай падтрымцы Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь.
- Дадзенае выданне – гэта сваеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе для вучняў, студэнтаў выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліяятэкараў, мезейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул для ўсіх, каму неабыякавая культура роднага краю і яе набыткі ў галіне слоўнага мастацтва.
Бібліяграфічны спісак:
- Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабараторыя УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт» імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ; [рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч ; рэдакцыйны савет: Л. А. Цупрык (старшыня) і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 567 с.
- Піншчына літаратурная : літаратурна-мастацкі зборнік / рэдкалегія: М.І.Ляшук ( гал. рэд.) і інш. ; прадмова В.І.Локун. – Пінск : Пінскі веснік, 1999. – 112 с.
- Чыстая музыка неба : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. Шніп ; прадмова А. Карлюкевіча]. — Мінск : Звязда, 2023. – 134 с.
- Шушко, А. Выток і прычасце : вершы / Анатоль Шушко. – Мінск : Полымя, 1994. – 32 с.. – (Бібліятэка часопіса «Маладосць»)
- Шушко, А. Паэзія – душы маёй суладдзе : вершы / Анатоль Шушко ; [укладальнік Л. Шушко]. – Мінск : Деловая печать, 2020. – 187 с.
- Шушко, А. Сэрцу соладка, ясна, трывожна : вершы / Анатоль Шушко ; [прадмова М. Ляшук]. – Мінск : Деловая печать, 2019. – 75 с.
- Шушко, А. Шаны : зборнік вершаў / Анатоль Шушко. – Мінск : Мінкапрынт, 2012. – 190 с.
[свернуть]





































