Сярод галоўных дзяржаўных свят у календары беларусаў з’яўляецца свята Дзень Нежалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца 3 ліпеня. У гэты дзень 1944 года Чырвоная Армія вызваліла горад Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Традыцыйна ў гэты дзень беларусы ўшаноўваюць гераізм і мужнасць воінаў, падпольшкакаў і партызан. У іх гонар 3 ліпеня па ўсей краіне праводзяцца разнастайныя масавыя мерапрыемствы.
Так, ў бібліятэцы-філіяле №5 прайшоў урок малявання “ Мы малюем Беларусь!”, які быў прысвечаны Дню Незалежнасці.
У тэматычных малюнках дзеці адлюстравалі свае пачуцці да роднага краю. Змест творчых работ адтрымаўся разнастайны: бярозавыя гаі, духмяныя лугі, ураджайныя паля, кветкі Беларусі і нацыянальныя сімвалы краіны. Работы юных мастакоў паказалі на якой прыгожай зямлі мы жывём. Тут – наша гісторыя. Тут – нашы карані.