
Сёлета, 19 чэрвеня, адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава, пісьменніка-франтавіка, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій.
Майстар ваеннай прозы, чые творы перакладзены на 52 мовы свету, Васіль Быкаў сам удзельнічаў у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены. За пяро ўзяўся ўжо пасля вайны, і ў канцы 1940-х у газетах і часопісах сталі друкавацца ягоныя апавяданні.
Васіль Быкаў адкрыў чытачу горкую праўду вайны. Сусветную вядомасць пісьменніку прынеслі аповесці “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць” і іншыя творы.
Творчасць гэтага класіка — цэлы сусвет, які яшчэ доўга будзе вывучацца, па-новаму адкрывацца з розных ракурсаў, у розных кантэкстах.
Бібліятэка-філіал № 7 запрашае наведаць кніжную выставу
“Васіль Быкаў – сэрца народа”.
Выстава дзейнічае з 15 па 30 чэрвеня 2024 года.
Чакаем усіх жадаючых!
вул. Першамайская, 140 (трэці паверх).
- У дадзеным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава, яго няпросты жыццёвы лёс.
- В центре повести “Его батальон” – один из эпизодов Великой Отечественной войны: взятие высоты, противостояние русских и немецких солдат. По мысли писателя, на войне, показанной как кровавая и трудная работа, самым ценным тем не менее остается жизнь человека.
- В своих повестях писатель поднимает вопрос морально-нравственного выбора, который так непросто сделать в условиях войны. Как сохранить свою жизнь, но не стать предателем? Какой ценой можно выполнить боевое задание?
- “…Цяжка патрабаваць ад чалавека высокай чалавечнасці ў абставінах бесчалавечных, – пісаў Васіль Быкаў, – але ж існуе ж мяжа, за якім чалавечнасць рызыкуе ператварыцца ў сваю супрацьлегласць!”
- У кнігу увайшлі аповесці і апавяданні, якія паказваюць нялёгкі салдацкі лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя творы сталі класікай беларускай літаратуры.
- Гэта трапятліва-сумная песня, якая расказвае пра тое, што нават вайна не вынішчыла ў людзях здольнасць любіць і марыць.
- Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткай сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае – выратоўвае маленькае дзіця…
- Действие романа относится к осени 1941 г. и происходит в глухом белорусском местечке, оккупированном немецко-фашистскими войсками. В центре повествования – старший лейтенант Агеев, который из-за тяжелого ранения вынужден остаться в немецком тылу, где он активно включается в подпольную борьбу против оккупантов.
- Эта повесть посвящена партизанам. Разведчики Буров и Войтик должны обезвредить человека, который якобы служит фашистам. Про этот тяжелый поход и рассказывается в повести.
Быкаў, В. Альпійская балада ; Дажыць да світання : аповесці / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 331, [2] с. – (Бібліятэка школьніка).
Васіль Быкаў/Аўтар тэксту А. М. Адамовіч. – Мінск : Беларусь, 1986. –70 с.
Быков, В. В. В тумане: повести / Василь Быков. – Москва : Советский писатель, 1989. – 320 с.
Быкаў, В. Воўчая зграя: аповесць / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. –144 с.
Быкаў, В. Выбраныя творы : [для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Васіль Быкаў ; [укладальнікі: Н. Шчарбакова, Н. Крыцкая, Т. Курмазія]. – Мінск : Звязда, 2024. – 637, [2] с. – (Школьная бібліятэка)
Васіль Быкаў : вядомы і невядомы / [укладальнік М. Мінзер]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 173, [2] с., [4] л. іл.
Быкаў, В. Знак бяды; Ваўчыная яма : аповесці / Васіль Быкаў ; [прадмова М. Тычыны]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 348, [2] с. – (Школьная бібліятэка).
Быков, В. В. Его батальон : повести / Василий Быков. – Москва : Молодая гвардия, 1976. – 288с., ил.
Быков, В. В. Карьер : повесть / Василь Быков. – Москва : Советский писатель, 1988. – 304 с.
Быкаў, В. Круглянскі мост ; Сотнікаў : аповесці / Васіль Быкаў ; [прадмова М. Тычыны, с. 5–14]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 332, [2] с., [1] л. партр. – (Бібліятэка школьніка).
Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 572, [2] с.э
Быкаў, В. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 301, [2] с., [3] л. іл.
Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – 228 с.







































