
У 2024 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Большая частка яго твораў прысвечана ваенным падзеям. Свет ведае В. Быкава як пісьменніка, які праз свае творы паказаў усю трагічнасць вайны. Вайны не медальнай і гераічнай, а вайны, якую бачыў звычайны чалавек на свае вочы.
Па творах пісьменніка знята каля 30 мастацкіх фільмаў. Літаратурная і мастацкая спадчына Васіля Быкава з’яўляецца гонарам беларускага народа.
Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я.Коласа запрашае наведаць кніжную выставу «Застацца чалавекам у полымі вайны».
Выстава дзейнічае з 6 па 30 чэрвеня 2024 года.
Чакаем усіх жадаючых на абанеменце старэйшых школьнікаў па адрасе:
Брэсцкая, 56 (другі паверх).
Час працы выставы адпавядае часу працы бібліятэкі.
- У калектыўнай манаграфіі прадстаўляецца шырокі спектр відаў мастацтва на тэму, якая ніколі не страціць актульнасці і заўсёды будзе ўспрымацца чалавекам з вялікай ступенню чуллівасці. Даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук прааналізавалі творы пра Вялікую Айчынную вайну мастацкай літаратуры, тэатра і кіно, жывапісу і графікі, музыкі і скульптуры. Адрасуецца прафесійным мастацтвазнаўцам, этнолагам, філолагам, гісторыкам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны.
- У зборнік увайшлі вядомыя аповесці і апавяданні класіка беларускай літаратуры В. У. Быкава, якія ўключаны ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 9-га і 11-га класаў.
- Аповесці «Знак бяды» і «Ваўчыная яма» характарызуюць якасна новы этап у творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
- У манаграфіі выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава. Творчасць беларускага пісьменніка даследуецца ў шырокім еўрапейскім кантэксце. Кніга разлічана на спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, настаўнікаў гімназій, ліцэяў, колледжаў.
- У новую кнігу В. Быкава ўвайшлі дзве аповесці: «Яго батальен» і «Пайсці і не вярнуцца». Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія знайшлі ўвасабленне ў аповесцях Васіля Быкава. Героі гэтых твораў здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.
- Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў і Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход і распавядаецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх рэпрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане «Кар’ер» узнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавого лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі.
- У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выбітныя постаці. «Сто асоб беларускай гісторыі» – першая кніга нарысаў, дзе пад адной вокладкай аўтар сабраў найбольш вядомыя біяграфічныя партрэты вось такіх неардынарных людзей нашай Бацькаўшчыны. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
- Повести Василя Быкова, народного писателя Беларуси, вошедшие в книгу, посвящены незабываемым событиям Великой Отечественной войны, мужеству и героизму советских воинов и партизан.
- Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Творы надрукаваныя паралельна на беларускай і рускай мовах.
- Вобразы Вялікай Айчыннай вайны ў культуры і мастацтве Беларусі: да 75-годдзя Перамогі / [Н. А. Агафонава і інш. ; рэдкалегія: А. І. Лакотка (галоўны рэдактар) і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 295, [1] с.
- Быкаў, В. Выбраныя творы : [для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Васіль Быкаў ; [укладальнікі: Н. Шчарбакова, Н. Крыцкая, Т. Курмазія]. – Мінск : Звязда, 2024. – 637, [2] с.
- Быкаў, В. Знак бяды; Ваўчыная яма : аповесці / Васіль Быкаў ; [прадмова М. Тычыны]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 348, [2] с.
- Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – 228 с.
- Быкаў, В. Пайсці і не вярнуцца : аповесці / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 264 с., 8 л. іл.
- Быкаў, В. У тумане : аповесці, раман / Васіль Быкаў. – Мінск : Юнацтва, 1995. – 464 с., іл.
- Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 343 с.
- Быков, В. Повести : Дожить до рассвета; Его батальон; Волчья стая; Сотников; Обелиск / Василь Быков. – Минск : Мастацкая літаратура, 1985. – 638 с., ил.
- Быкаў, В. Парадоксы жыцця = Парадоксы жизни : [зборнік] / Васіль Быкаў ; [пераклад з беларускай мовы І. Шаўляковай ; уступны артыкул А. Пашкевiча]. – Мінск : Беллітфонд, 2004. – 285, [2] с.
- Быкаў, В. Аповесці; Апавяданні : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Васіль Быкаў ; [прадмова Д. Бугаёва]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 283, [2] c. – (Бібліятэка школьніка).
- Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік [Текст] : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 572, [2] с.
- Быкаў, В. Салдацкі лёс : аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 301, [2] с., [3] л. іл.
- Бельскі, А. І. Класікі і сучаснікі ў школе / Алесь Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 350, [2] с.







































