29 мая ў бібліятэцы-філіале №1 для вучняў 7 класа ДУА “СШ №18 г. Пінска” прайшоў літаратурны партрэт “Радкі, напісаныя сэрцам”, які адбыўся з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Шушко, ураджэнца Піншчыны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Вершы А. Шушко добра ведаюць па ўсёй Беларусі, шмат якіх падчас сустрэчы і прагучалі. На мерапрыемстве прысутнічаў госць – паэт, спявак, кампазітар, член беларусскага Саюза музыкальных дзеячаў – Віктар Сямёнавіч Мяцельскі. Ён распавёў пра знаёмства з Анатолем Шушко і праспяваў песні на яго вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, кніжная выстава. Была арганізавана асобная зона з фотаздымкамі з жыцця і творчасці паэта. Напрыканцы паэтычнага вечара навучэнцы зрабілі фотаздымак са знакамітым госцем – В. С. Мяцельскім.





































