21 лютага, у Дзень роднай мовы, у бібліятэцы-філіяле №7 прайшло сапраўднае свята – сустрэча з паэткай Галінай Іосіфаўнай Лазіцкай.
Паслухаць,паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску, завіталі юныя чытачы – вучні 3 “А” і 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №7”.
З цікавасцю дзеці праслухалі аповед Галіны Іосіфаўны пра жыццёвы шлях і пра першыя пробы пяра. Паэтка з натхненнем чытала свае вершы, гучалі песні “Мой край” і “Вандроўнік” на вершы аўтара.
Напрыканцы сустрэчы Галіна Іосіфаўна адказала на пытанні прысутных і выказала ўпэўненнасць, што школьнікі будуць старацца размаўляць па-беларуску, паважаць і ганарыцца сваёй роднай мовай.
На працягу мерапрыемства гучалі песні, прысвечаныя беларускай мове. Усім жадаючым Галіна Лазіцкая пакінула на памяць аўтограф з самымі добрымі пажаданнямі.