21 лютага ў бібліятэцы-філіял №1 прайшла акцыя “Гучы роднае слова!”, прысвечанае Дню беларускай мовы, для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята і роднага краю. Услед за гэтым адбылася літаратурная гульня “Лепшы знаўца беларускіх слоў”, у якой дзеці выконвалі падрыхтаваныя заданні. Праводзіўся конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, школьнікі дэманстравалі выразнае чытанне вершаў на памяць. Таксама была падрахтавана кніжная выстава “Чарую душу родным словам”, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. На прыканцы сустрэчы кожны ўзельнік адтрымаў буклет з ветлівымі словамі.




































