Інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”

  21 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я.Коласа ў рамках Дня роднай мовы “Сіла і прыгажосць роднай мовы” прайшла інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”. Для ўвагі наведвальнікаў была разгорнута кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”, на якой можна было пазнаёміцца з мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі правадзілі інтэрактыўную гульню “Знаўцы беларускай мовы”. Наведывальнікі бібліятэкі цягнулі са скрынкі паперкі з рускамоўнымі словамі і сказамі і спрабавалі перакласці іх на беларускую мову, за што атрымлівалі салодкі падарунак. За гэты дзень усе ўдзельнікі гульні папоўнілі слоўнікавы запас незнаёмымі ім беларускамоўнымі словамі.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика