Пасяджэнне клуба “Сонейка” – літаратурная сустрэча “Вандроўка ў родную мову”

20 лютага ў бібліятэцы-філіяле №5 прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сонейка”. Літаратурная сустрэча “Вандроўка ў родную мову” была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Бібліятэкар прапанавала дзецям займальнае падарожжа ў таямнічы свет беларускага дзіцячага часопіса “Вясёлка” і кніг беларускіх пісьменнікаў.

 Супрацоўнік разам з вучнямі пагарталі некаторыя старонкі любімага часопіса, прыгадалі яшчэ раз яго гісторыю. У часопісе друкуюцца вершы, казкі, апавяданні, загадкі вядомых і маладых аўтараў. Чытачам прапануюцца завочныя падарожжы па Беларусі. Праводзяцца літаратурныя конкурсы.

Вясёлка – гэта сонечная ўсмешка прыроды ў блакітным, чыстым пасля дажджу небе, колеры вясёлкі ззяюць і на старонках часопіса. Адсюль і назва – “Вясёлка”. Сённяшняя “Вясёлка” працягвае традыцыі, заснаваныя Васілём Вітка.

Для ўдзельнікаў клуба “Сонейка” бібліятэкар прапанавала кнігі беларускіх пісьменнікаў: Ул. Ліпскага, М. Пазнякова, А. Грачанікава і інш.

Больш падрабязна спыніліся на творчасці Ул. І. Мацвеенкі.

Аддана і таленавіта паэт далучае да беларускага слова самых маленькіх. Творы, якія міжволі заварожваюць аўтарскай вынаходлівасцю, здзіўляюць багаццем тэм і знойдзеных вобразаў, гульнёвасцю і пазнавальнасцю.  Чытаеш і нібыта чуеш падказку паэта: «Глядзіце, якая наша родная мова багатая і непаўторная! Хіба можна яе не любіць, не захапляцца ёю?!»

Такім чынам, вельмі цікава і пазнавальна прайшла ў бібліятэцы чарговая сустрэча, прысвечаная Дню міжнароднай мовы.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика