Гульня-віктарына  “Люблю цябе, родная мова!”

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле №3 для вучняў 3 класа СШ№1 прайшла гульня-віктарына “Люблю цябе, родная мова!”. Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успомнілі назвы беларускіх гарадоў, вымаўлялі на хуткасць скорагаворкі. Вельмі спадабалася юным наведвальнікам рухомая гульня-мультфільм “Козачка ідзе”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.

Share Button
Яндекс.Метрика