18 лютага напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася пазнавальная гадзіна “Па- беларуску кажуць так…”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці са шматдзетных і апекунскіх сямей, дамоў сямейнага тыпу. Бібліятэкар расказала гісторыю з’яўлення свята, азнаёміла з кніжнай выставай “Чытайце беларускае!”. Дзяўчынкі і хлопчыкі праглядзелі мультфільм на беларускай мове, адгадалі загадкі, прынялі ўдзел у гульні “Перакладзі слова”. Самыя актыўныя дзеці і нават дарослыя прынялі ўдзел у чытанні ўслых на беларускай мове. Прысутныя даведаліся шмат цікавых звестак з кнігі “Мая радзіма Беларусь. Азбука сімвалаў краіны дзя дзяцей”. Напрыкад, цікава было даведацца пра помнік літары Ў, які быў устаноўлены ў Полацку ў 2003 годзе. Гучалі на мерапрыестве і беларускія песні. Дзеці актыўна правялі час і паказалі добрыя веды роднай мовы.






































