15 ЛЮТАГА – 65 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПЯТРА ВАСЮЧЭНКІ

ПЯТРО ВАСІЛЬЕВІЧ ВАСЮЧЭНКА (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — празаік, драматург, крытык, літаратуразнавец, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1985).

Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку.У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1983 годзе – аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Друкуецца з 1979 года. Даследуе спадчыну Я. Купалы, М. Гарэцкага, А. Мрыя і іншых, творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. З 1984 па 1997 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1997 года – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Выдаў літаратуразнаўчыя манаграфіі «Драматургія і час», «Драматургічная спадчына Янкі Купалы», «Пошукі страчанага дзяцінства», «Сучасная беларуская драматургія». Пятро Васючэнка вядомы і як дзіцячы пісьменнік: «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», п’есы-казкі «Страшны Гам», «Навагодні дэтэктыў», «Маленькі зброяносец», «Новы Калабок» і інш.

Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008). Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

Жыў у Мінску. Памёр 25 жніўня 2019 года.

Share Button
Яндекс.Метрика