
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Дадзенае свята праводзіцца з мэтай садзейнічання культурнай і моўнай разнастайнасці, захавання і развіцця народнай спадчыны.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў інфармацыйна-культурным цэнтры “Максімум” арганізавана кніжная выстава “Зямлі маей родная мова”. На ей прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў.
Выстава будзе дзейнічаць да 28 лютага.
- Якія старажытныя плямёны насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі? Чаму нашых продкаў сталі называць беларусамі? Калі ўзнікла беларуская мова і чаму мы называем яе роднай? Ці праўда, што даўней багатыя бацькі на нейкі час аддавалі сваіх дзяцей у бедныя сем’і? Як апраналіся нашы продкі і з чаго шылі сабе адзенне? На гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе “10 пытанняў пра Беларусь».
- У кнізе змешчаны творы на самыя розныя тэмы: вясёлыя загадкі, дзіцячыя фантазіі, а таксама калыханкі, весялінкі, гумарынкі. У кнізе многа казак на любы густ. Гэта казкі пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны.
- У зборнік «Беларуская вясна» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра вясну і вясновыя святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў. на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяпцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі. Зборнік будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў, прысвечаных вясновым святам.
- Кніга знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі.
- Кніга Анатоля Бутэвіча «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Навагародку» апавядае пра каханне караля Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай, перапляценае з палітыкай і дваровымі інтрыгамі.
- Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця.А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі.
- У другім выданні ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” прадстаўлены на 66 мовах народаў свету, што пашырае геаграфію ўспрыняцця спадчыны асветніка. Сабраныя пераклады слоў беларускага асветніка пераканаўча сведчаць пра сілу яго слова. А па-мастацку выказаныя ім словы пра любоў да Айчыны – сапраўдны духоўны запавет для ўсёй чалавечай супольнасці.
- Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
- Кніга прысвечана гісторыі з’яўлення Буквара на беларускіх землях. Буквар – гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры.
Спіс літаратуры:
- 10 пытанняў пра беларусаў : [для малодшага школьнага ўзросту / аўтар праекта і тэкста А. Бадак ; мастак М. Дайлідаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021— Ч. 1. – 2021. – 34, [2] с.
- Аўласенка, Г. П. Колькі колераў у лета? : дзіцячыя вершы, казкі, казачная аповесць / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. – Мінск : Звязда, 2017. – 365, [2] с.
- Беларуская вясна : вершы, казкі, апавяданні / [укладанне В. Шніпа ; ілюстрацыі: Р. Цімохава, Л. Зубец]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 157, [1] с.
- Бутэвіч, А. І. Адвечны покліч Радзімы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Бутэвіч ; [ілюстрацыі П. Татарнікава]. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2004. – 27, [4] c.
- Бутэвіч, А. І. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку : [раман] / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 318, [1] с.
- Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / складальнік І. Б. Клепікаў]. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 276 с.
- Грушэцкі, А. Л. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства / Алег Грушэцкі ; [мастак В. І. Козел]. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2021. – 222, [1] с.
- Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. – Выд. 2-е, дапоўненае. – Мінск : Звязда, 2016. – 142, [1] с.
- Суша, А. А. Вынаходства буквара ў Беларусі : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / А. А. Суша ; [ілюстрацыі М. Плавінскага і інш. ; фота Г. Красоўскага і інш. ; карта С. Цемушава]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 162, [5] с.
[свернуть]







































