
Паважаныя чытачы!
Запрашаем вас наведаць кніжную выставу “Чытайце беларускае!”, прысвечаную Міжнароднаму Дню роднай мовы. Выстава арганізавана ў сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі. На кніжнай экспазіцыі прадстаўлены вершаваныя і празаічныя творы беларускіх сучасных аўтараў, мясцовых паэтаў, казкі, легенды і паданні, а таксама паэтычныя зборнікі з серыі “100 вершаў”. Серыя была заснавана ў 2017 годзе.
Выстава будзе дзейнічаць да канца лютага.
Запрашаем на выставу ўсіх, хто любіць чытаць на роднай мове!
- У паэтычным зборніку «Чыстая музыка неба» сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко. Вершы паэтаў-землякоў напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да роднай зямлі, філасофскімі разважаннямі пра сэнс жыцця і месца чалавека на зямлі, а таксама шчымлівымі ўспамінамі пра бацькоў і пранікнёнымі прысвячэннямі людзям што пакінулі пэўны след у лёсах паэтаў…
- Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.
- З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.
- У зборніку «Адчыненая хаціна» прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў Івана Арабейкі, Алеся Каско і Васіля Сахарчука. Іх жыццё і літаратурная дзейнасць непарыўна звязаны з Брэстчынай. У вершах, прасякнутых жыццялюбствам, шчырымі пачуццямі і перажываннямі, любоўю да зямлі продкаў, творцы разважаюць пра мінулае і сучаснасць, паэзію і ўнутраны свет паэта, бацькоўскі кут і повязь пакаленняў, сапраўднае сяброўства і каханне.
- Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага — горад. I з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма – Беларусь.
- Выданне ўтрымлівае легенды і паданні тысячагадовага Мінска. У ім вы даведаецеся пра загадкі і таямніцы Свіслочча, Змеевай гары, менскага падзямелля, банды «Чорная кошка» і шмат чаго іншага.
- У зборнік увайшло 100 вершаў пра беларускую прыроду, якія былі напісаны паэтамі розных пакаленняў і ў розныя гады ХХ і ХХІ стагоддзяў. Многія з іх сталі класікай і вывучаюцца ў школе.
- Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага змяшчае багаты пазнавальны матэрыял, які можа паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да сваёй Бацькаўшчыны.
- У шматвяковую гісторыю нашай краіны ўпісаны сотні і сотні імён беларусаў, чые постаці ўвекавечаны ў назвах праспектаў і вуліц, скульптарамі створаны велічныя помнікі, мастакамі напісаны карціны, а паэтамі – вершы. У кнігу «Мы – беларусы» ўвайшло толькі 100 вершаў з некалькіх тысяч. Сярод аўтараў – класікі і нашы сучаснікі.
- Выданне прысвечана жонцы беларускага Песняра М. Д Каменскай і змяшчае ўспаміны блізкіх сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі і ліставання Марыі Дзмітрыеўны з іншымі асобамі з акружэння класіка, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Кніга будзе цікавая ўсім нераўнадушным да асобы і лёсу вялікага класіка і яго сям’і.
- У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Сярод аўтараў – прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў. Многія творы зборніка даўно сталі айчыннай паэтычнай класікай.
- У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц (1948—1988) увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.
Бібліяграфічны спіс:
- Адчыненая хаціна : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. А. Шніп ; мастак А. М. Зяновіч]. – Мінск : Звязда, 2022. – 141 с.
- Беларускі фальклор : легенды і паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі / рэдактар Ю. А. Місюль]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2021. – 270 с. – (Серыя «Бібліятэка школьніка»).
- Брытун, А. А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 245 с.
- Вагер, З. М. Бераг жураўліны : вершы, [паэма] / Зіновій Вагер ; [прадмова А. Шушко]. – Пінск : Газета «Пінскі веснік», 2004. – 303 с.
- Гардзей, В. К. З мінулага не вяртаюцца… : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 508 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
- Дранько — Майсюк, Л. В. Скарб : вершы / Леанід Дранько-Майсюк. – Мінск : Звязда, 2021. – 142 с.
- Дудзюк, З. І. Закон захавання кахання : аповесці / Зінаіда Дудзюк. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 233, [1] с. – (Жаночыя лёсы).
- Зельскі, А. Г. Менск зачараваны : казкі, паданні і легенды слаўнага места Менскага / А. Г. Зельскі. – Мінск : Беларусь, 2022. – 93 с.
- Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую Радзіму / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Астаповіч, А. Гараўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, В. Кубараў і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 142 с. – (100 вершаў).
- Карлюкевіч, А. Святло Айчыны: сустрэчы з землякамі / Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Звязда, 2021. – 437 с.
- Клышка, А. Жыровіцкая пастараль / Алесь Клышка, інак Мікалай ; [прадмова С. Чыгрына]. – Мінск : Смэлтак, 2012. – 114 с.
- Кобец, М. У. У белым ветразі завей : вершы / Марыя Кобец ; [мастак Р. М. Карачан]. – Мінск : Народная асвета, 2018. – 173 с.
- Крэйдзіч, А. М. Роднае, шчымлівае : кніга прозы / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 205 с., каляр. іл. – (Лімаўскі фальварак).
- Ліпскі, У. С. Я тут жыву : займальныя вандроўкі па Беларусі / Уладзімір Ліпскі ; [ілюстрацыі: В. Чэпік і інш.]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2020. – 179 с.
- Марціновіч, А. Святло далёкіх зорак : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2019—2020 Кн. 2. – 2020. – 365, [2] с.
- Мілыя вобразы роднага краю : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускую прыроду / [укладанне В. А. Шніпа ; мастак Н. Барай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 125 с. – (100 вершаў).
- Мы – беларусы : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларусаў / [І. Пракаповіч і інш. ; укладанне В. А. Шніпа ; мастакі: Г. Скрыпнічэнка і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 126 с. – (100 вершаў).
- Прыгодзіч, З. К. Постаці : гэткай шукаю цэлы век чэсці… / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. – 398 с.
- Ручаёк гаварлівы : вершы / [Т. Лазнюха, В. Курдзюмава ; прадмова А. Шушко]. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 138 с.
- «Табой я жыў, табой жыву…» : пра жонку Якуба Коласа / [укладальнікі: В. В. Міцкевіч, В. Д. Міцкевіч ; прадмова М. В. Труса]. – Мінск : Звязда, 2022. – 246 с.
- Чыстая музыка неба : вершы паэтаў Брэстчыны / укладальнік В. Шніп ; прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Звязда, 2023. – 134 с.
- Шушко, А. Сэрцу соладка, ясна, трывожна : вершы / Анатоль Шушко ; [прадмова М. Ляшук]. – Мінск : Деловая печать, 2019. – 75 с. іл
- Як многа гавораць мне назвы такія : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / [П. Броўка і інш.; укладанне А. Бадака ; мастак М. Дайлідаў]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 158 с. – (100 вершаў).
- Янішчыц, Я. І. Кахання сад і ластаўка вясны / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа ; мастак М. Казакевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 109 с. – (100 вершаў).
- Янішчыц, Я. І. Непрыручаная птушка : вершы / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 143 с. – (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
[свернуть]










































