6 ЛЮТАГА – 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

АРКАДЗЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ КУЛЯШОЎ (6 лютага 1914, в. Саматэвічы, Касцюковіцкі р-н, Магілёўская воб. — 4 лютага 1978, Нясвіж) —  паэт, перакладчык, сцэнарыст, народны паэт Беларусі (1968). Заслужаны работнік культуры УССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), кавалер ордэна Леніна (двойчы).

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Яго бацькi былi вясковымi настаўнiкамi. 3 1921 г. Аркадзь вучыцца ў Саматэвiцкай сямiгодцы. «Цiкавiцца вершамi i спрабаваць пiсаць iх сам пачаў з сямi год, а ў 1928 г. ў клiмавiцкай газеце «Наш працаўнiк» быў надрукаваны мой першы верш на беларускай мове», — успамiнаў паэт у сваёй аўтабiяграфii. У тым жа 1928 г. вядучы лiтаратурны часопiс Беларусi «Полымя» надрукаваў яго верш «Бывай…», першы варыянт вядомай песнi «Алеся» на музыку I. Лучанка, якая набыла шырокую папулярнасць, дзякуючы выкананню «Песняроў».

У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. А ў 1930 г. Аркадзь Куляшоў пераехаў у Мiнск, дзе працягваў вучобу на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. I ў гэтым жа годзе выходзiць першы зборнiк вершаў маладога паэта Росквiт зямлi». Узяўшы iмклiвы старт, паэзiя Аркадзя Куляшова набiрала разгон: ён выдае новыя паэтычныя кнiгi, стварае паэмы.

Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на беларускім радыё (1934— 1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936—1937). У 1938 г. была надрукавана нiзка вершаў пад назвай «Юнацкi свет», куды ўвайшлi невялiкая песня-паэма «У зялёнай дубраве», вершы «Воблака», «Ранак», «Млын», «На сотай вярсце», «Магiлёўская хмарка», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» i iншыя творы, у якiх малады паэт, паводле сцвярджэння крытыкi, нарэшце, знайшоў свой уласны голас.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Куляшова накiравалi ў ваенна-палiтычнае вучылiшча пад Ноўгарадам. 3 лiпеня 1941 года ён працаваў у армейскай газеце «3намя Советов». Вялiкай папулярнасцю карысталiся яго вершы i гумарыстычныя творы пра байца Аляксея Пятрова. Пiсаў ён iх на рускай мове. Са снежня 1943 года i да вызвалення Беларусi Аркадзь Куляшоў працаваў у Беларускiм штабе партызанскага руху. Самым вядомым творам паэта часоў вайны стала лiра-эпiчная паэма «Сцяг брыгады».

У пасляваенныя гады працаваў рэдактарам газеты «Лiтаратура i мастацтва» (1945-1946) i на кiнастудыi «Беларусьфiльм» (1958-1967). 3начнымi паэтычнымi дасягненнямi ў гэты час сталi цыкл вершаў «3 новай кнiгi», паэмы «Варшаўскi шлях», «Хамуцiус».

Памёр Аркадзь Куляшоў раптоўна 4 лютага 1978 года, знаходзячыся на адпачынку ў Нясвiжы.

Share Button
Яндекс.Метрика